weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 19° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 19° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
17.01.2016 19:21 ,

Курс долара перавысіў 20 100 рублёў, еўра – амаль дасягнуў 22 000 рублёў

Фота: img.tyt.by.

На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 16 студзеня беларускі рубель зноў значна абясцэніўся, піша БелаПАН.

Паводле звестак біржы, курс долара ЗША вырас на 268 рублёў да 20 132 рублёў, ці на 1,35%. Курс еўра вырас на 377 рублёў, ці на 1,74%, і склаў 21 986 рублёў. Курс расійскага рубля знізіўся на 0,78 рубля (0,3%) да 258,97 рубля.

Па стане на 12:15 у шэрагу банкаўскіх устаноў і абменных пунктаў курс продажу амерыканскай валюты складаў 20 500 рублёў за долар.

Пры падрыхтоўцы рэспубліканскага бюджэту на 2016 год быў закладзены сярэднегадавы курс долара 18 700 рублёў.

Пры курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра – 30% кожная. Фінансавыя аналітыкі адзначаюць, што беларускі рубель зніжаецца следам за расійскім. У сваю чаргу падзенне расійскага рубля адбываецца з-за памяншэння цэн на нафту.

Акрамя гэтага, у Беларусі павышаны попыт на валюту абумоўлены агульнай эканамічнай нестабільнасцю і нервовасцю, якая адчуваецца на валютным рынку. У сваю чаргу Нацбанк, па ўсёй бачнасці, стараецца не задзейнічаць золатавалютныя рэзервы на падтрыманне курсу.

Да слова, аб’ём ЗВР Беларусі па выніках снежня ўпаў амаль да пяцігадовага мінімуму. Меншым іх аб’ём быў толькі на парозе дэвальвацыі 2011 года.

Эксперты ўказваюць, што з прычыны зменнай знешняй кан’юнктуры ўраду прыйдзецца выпрацаваць новыя сцэнарыі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на гэты год. Гэта абумоўлена тым, што такую сітуацыю на сусветным рынку не прадугледжваў нават песімістычны сцэнарый сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016 год. Цяперашні прагноз распрацоўваўся ў 2015 годзе з улікам эканамічных чаканняў расійскіх уладаў, якія таксама не чакалі такога рэзкага падзення цэн на нафту. 

Вечарам у пятніцу падзенне цэн на нафту ніжэй за 30 долараў ЗША за барэль абваліла расійскія рынкі і падштурхнула курс рубля да новых гістарычных мінімумаў. Эксперты не выключаюць узнікнення новай хвалі панікі. 

Паводле звестак агенцтва РБК, падзенне цэн на нафту справакавала і рэзкае аслабленне рубля супраць долара і еўра. Курс долара вечарам у пятніцу ўздымаўся да 77,75 рубля, падаражэўшы за дзень на 1,5%. Курс еўра прабіў адзнаку 85 рублёў, павялічыўшыся з раніцы на 2,34%.

Ацяпленне ў кватэрах, якія пустуюць, падаражэла амаль у два разы

Газ, электрычнасць і цеплавая энергія падаражэлі на 20%

Дзяржаўная медыцына падаражэла: глядзіце новыя цэны на дыягностыку, медыцынскія даведкі

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце