weather 5° Маладзечна
weather 5° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather 5° Ашмяны
weather 5° Валожын
weather 5° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4078
1 долар 2.0999
100 рас.руб. 3.215
17.01.2016 19:47 ,

Стартавала акцыя «Я за беларускую мову на Еўрабачанні-2016!»

Гурт "Navi" запускае акцыю "Я за беларускую мову на Еўрабачанні-2016!" у падтрымку сваёй беларускамоўнай песні "Гэта Зямля", з якой 22 студзеня выступіць у фінале нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2016".

«Беларуская – адна з найбольш мілагучных моў Еўропы, якую, калі чуеш, так і хочацца нешта заспяваць. Толькі чамусьці за 12 гадоў удзелу Беларусі ў Еўрабачанні, нашыя прадстаўнікі не выканалі ніводнай песні па-беларуску!

Давайце зробім так, каб беларуская мова і песня нарэшце загучалі на ўвесь свет. Давайце падзелімся з гэтай Зямлёй нашымі словамі, такімі шчырымі, мілагучнымі і дарагімі кожнаму беларусу!» – заклікаюць арганізатары.

Сёлета гурт «Navi» мае шанец упершыню заспяваць па-беларуску на Еўрабачанні-2016 у Швецыі. Упершыню пераможцу нацыянальнага адбору вызначаць толькі гледачы з дапамогай тэлефоннага і СМС-галасавання падчас трансляцыі фінальнага шоу, якое будзе паказанае ў прамым эфіры на «Беларусь 1» і «Беларусь 24», а таксама ў рэжыме online на сайтах tvr.by і eurovision.tv. Пачатак тэлевізійнага канцэрта ў 22:00.

Падтрымаць акцыю «Я за беларускую мову на Еўрабачанні 2016!» можна чатырма спосабамі:

1. Распаўсюд інфармацыі ў сацыяльных сетках і СМІ: тут падрыхтаваныя афішы і відэа, якія можна спампаваць і размяшчаць у інтэрнэце: на сайтах, аватарках, у блогах, розных сацыяльных сетках.

2. Плакаты і флаеры: падрыхтаваныя для акцыі малюнкі можна раздрукаваць і павесіць у школах, універсітэтах, крамах ці любых іншых грамдскіх месцах.

3. Удзел у конкурсе #06navi альбо «Чаму я хачу каб гурт «Navi» паехаў на Еўрабачанне-2016″. Арганізатары заклікаюць удзельнікаў пісаць пра гэта ў сацыяльных сетках, дадаючы хэштэг #06navi.

Па хэштэгу #06navi «Navi» абярэ самую цікавую і самую папулярную прычыны, а іх аўтары змогуць 22 студзеня трапіць у групу падтрымкі «Navi» на фінале адборачнага «Еўрабачання» ды яшчэ атрымаюць запрашальнікі на сольны канцэрт гурту 14 лютага ў клубе «Re:Public».

4. 22 студзеня ў фінале адборачнага тура «Еўрабачання-2016» галасаваць за №6 – гурт «Navi» з песняй «Гэта Зямля».

.

«Натхняй сваёй гісторыяй здароўя». Барыс Прадуха: Быць здаровым, каб здзейсніць задуманае за сваё адзінае жыццё

Курс долара перавысіў 20100 рублёў, еўра – амаль дасягнуў 22000 рублёў

Як не патрапіць падчас дэнамінацыі ў кіпці махляроў. Прэцэдэнт ужо ёсць

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце