weather 25° Маладзечна
weather 25° Вілейка
weather 28° Смаргонь
weather 25° Ашмяны
weather 26° Валожын
weather 25° Мядзел
weather 28° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
17.01.2016 10:22 ,

У жніўні на Ашмяншчыне плануюць адкрыць парк мініяцюр

Прыклад парка мініяцюр.

Ахвотныя змогуць пабачыць макеты Мірскага, Навагрудскага, Лідскага, Крэўскага, Віленскага, Тракайскага, Меднікаўскага замкаў. 

Беларускі парк мініяцюр уключае не толькі замкі Беларусі, за аснову ўзятыя межы Вялікага Княства Літоўскага.

– Многія беларускія замкі цяпер ляжаць у руінах, – расказвае арганізатар праекта Аляксандр Варыкіш. – Падчас гэтага праекта мы хочам паказаць турыстам і самім беларусам, як выглядалі замкі да таго часу, пакуль іх не пашкодзіў час. Ахвотныя змогуць проста пагуляць уздоўж замкаў альбо замовіць экскурсію і даведацца пра асаблівасці архітэктуры, пабудовы, гісторыю замкаў.

Замкі будуць амаль у чалавечы рост

Арганізатары мяркуюць, што парк мініяцюр ажывіць турыстычны маршрут Крэва-Баруны-Гальшаны, які не карыстаецца цяпер папулярнасцю, прывабіць турыстаў з іншых краін.

– Многія мяркуюць, што парк мініяцюр зменшыць цікавасць да іншых замкаў, турыстам будзе цікавей і танней паглядзець усе замкі ў адным месцы, – разважае Аляксандр Варыкіш. – Я не згодны з такім меркаваннем, праект мае іншы фармат, накіраваны на тое, каб замкі былі ў гістарычным ракурсе.

Над паркам мініяцюр працуе архітэктар Дзмітры Савельеў. Плануюць, што ў красавіку пачнецца будаўніцтва замкаў. У жніўні яго плануюць адкрыць.

Парк мініяцюр размесціцца на адкрытым паветры недалёка ад Гальшанаў і хутара Ра­дзевічы. Яго плошча два з паловай гектары. Замкі будуць амаль у чалавечы рост: маштабам 1:25, у вышыню каля паў­тара метраў, па дыяганалі каля трох метраў.

– У парку мініяцюр мы плануем зрабіць альтанкі, дарожкі, пасадзіць прыгожыя газоны, – адзначае Аляксандр Варыкіш.

Праект рэалізуюць пры фінансавай падтрымцы праграмы развіцця ААН

Парк мініяцюр – гэта асаблівы від музея пад адкрытым небам, у якім дэманструюцца зменшаныя копіі архітэктурных пабудоў, а таксама тэхнічных і прыродных аб’ектаў, напрыклад, горы.

У Беларусі былі спробы стварыць парк мініяцюр на Чыжоўскім вадасховішчы ў Мінску. Планавалі, што гэта будзе тэматычны парк “Беларусь у мініяцюры”. Аднак праект не быў рэалізаваны.

Першыя прыватныя паркі мініяцюр з’явіліся каля 20 стагоддзя. Звычайныя макеты пабудоў служылі дэкорам для садовых чыгуначных дарог.

Першым агульнадаступным паркам мініяцюр стаў парк Беканскот (Вялікабрытанія). Ён быў адкрыты ў 1929 годзе.

У Савецкім Саюзе ў 1930 гадах парк мініяцюр разглядаўся, аднак так і не быў рэалізаваны, бо перашко­дзіла Вялікая Айчынная вайна.

Плануюць скараціць адпачынак па доглядзе за дзецьмі да двух гадоў

Навукоўцы: людзі ніколі не змогуць адмовіцца ад цукру

Пасярод зімы акунуцца ў лета прапануюць на выставе ў Вілейскім музеі

Пройдзе квэст, прысвечаны Генадзю Каханоўскагаму

30 добрых спраў, якія можна проста ўзяць і зрабіць

Што расказвае былая жонка пра віляйчаніна, якога прыгаварылі да расстрэлу

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце