weather 6° Маладзечна
weather 6° Вілейка
weather 10° Смаргонь
weather 6° Ашмяны
weather 9° Валожын
weather 6° Мядзел
weather 10° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
17.01.2016 18:39 ,

Як не патрапіць падчас дэнамінацыі ў кіпці махляроў. Прэцэдэнт ужо ёсць

Фота: belta.by.

Новыя грошы ў Беларусі ў наяўнае абарачэнне ўводзяцца сёлета 1 ліпеня. Міліцыя звяртае ўвагу, што да гэтага часу абмены праводзіць не будуць, а тыя людзі, якія прапаноўваюць вам памяняць грошы раней – махляры.

Адзін з відаў махлярства – абмен грошай даверлівых людзей на быццам бы “дэнамінаваныя” купюры альбо на “моцную” замежную валюту. Махляры звычайна прадстаўляюцца работнікамі розных сацыяльных службаў, мясцовых выканаўчых органаў улады, банкаўскімі работнікамі. Каб упэўніць у гэтым, яны могуць паказаць вокладку якога-небудзь пасведчання, пазваніць на дамашні тэлефон, загадзя папярэдзіўшы пра візіт сваіх прадстаўнікоў, дастаць з папак альбо партфеляў нейкія ведамасці і ўпісваць у іх вашы персанальныя дадзеныя, напісаць распіску аб атрыманні ад вас грошай на абмен.

Пры гэтым махляры могуць выкарыстоўваць элементарныя метады псіхалагічнага ўздзеяння, якія пацярпелыя часта блытаюць з гіпнозам.

Адзін з варыянтаў – упэўніць вас у неабходнасці прыняць іх прапанову. Могуць казаць, што “ўжо даўно ўсе так робяць”. Альбо будуць спяшацца і гаварыць “трэба праехаць яшчэ шмат адрасоў”.

Другі – падняць ваш статус у вашых жа вачах. Тут у ход могуць ісці фразы кшталту: “Вы заслужаны чалавек”, “Мы прыехалі менавіта да вас”, “Не ўсім так пашанцавала – іншым давя­дзецца праходзіць доўгія працэдуры, стаяць у чэргах”, “Усім не хопіць”, “Не паспееце – згубіце частку грошай”.

Часцей за ўсё такія махлярствы рэгіструюцца падчас інфляцый і дэнамінацыі нацыянальнай валюты, з’яўлення новых грашовых купюр з наміналам, які раней не выкарыстоўваўся. Напрыканцы 90-х – пачатку 2000-х гадоў ад гэтага пацярпелі вязні канцэнтрацыйных лагераў часоў Вялікай Айчыннай вайны, якім урад Германіі выдаваў кампенсацыйныя выплаты ў некалькі этапаў: спачатку ў нямецкіх марках, а потым – у еўра. У крызісныя 2007-2008 гады махляры гулялі на абмене беларускіх рублёў на долары ЗША, еўра альбо расійскія рублі.

Ахвярамі махляроў пераважна становяцца пажылыя і састарэлыя лю­дзі, часта адзінокія, якія жывуць у сельскай мясцовасці альбо ў прыватным сектары гарадоў.

Што на што хутчэй могуць мяняць махляры

Найхутчэй яны будуць спрабаваць “абменьваць” зберажэнні на канфіскаваныя купюры Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь узору пачатку 90-х гадоў, гэтак званыя “белачкі”, на сувенірныя долары і еўра, на купюры шэрагу афрыканскіх і азіяцкіх краін, знешне падобных да еўра, а таксама на звычайную нарэзаную паперу.

Найчасцей злачынцы дзейнічаюць групай і, у асноўным, гэта жанчыны. Калі ў махляроў не атрымоўваецца “абмяняць” вашы грошы, яны могуць скрасці іх. Каб адцягнуць вашу ўвагу, могуць завесці размову на бытавую тэму, папрасіць схадзіць на кухню за вадой, прынесці ваш пашпарт і іншае. Яны рэдка ідуць на адкрыты крадзеж, гэта значыць, рабаванне ці разбой.

Міліцыя просіць пасля прачытання інфармацыі распавесці пра гэта вашым родным і знаёмым. Папярэдзьце іх аб небяспецы.

Як абараніць сябе ад махляроў

Адзіны верны сродак абараніцца ад махляроў – захоўваць вашы грошы на банкаўскім рахунку і карыстацца для пакупак пластыкавай карткай. Калі ж у вашы дзверы пагрукаліся незнаёмыя, не адмыкайце дзверы, а адразу запытайцеся, хто яны і адкуль. Патэлефануйце ў даведачную службу “Белтэлекама” па нумары 109 іх кіраўніцтву, альбо ў міліцыю па нумары 102. Запрасіце суседзяў для сваёй жа бяспекі.

Не бойцеся пакрыў­дзіць сваім недаверам сапраўдных дзяржслужбоўцаў, яны ўсё зразумеюць і дачакаюцца вынікаў вашай праверкі. Злачынцы ж хутчэй за ўсё збягуць.

Ужо ёсць прэцэдэнт

На пачатку кастрычніка 2015 года каля 13:30 у Лунінецкі РАУС звярнуўся 86-гадовы пенсіянер, які жыве ў прыватным доме. Ён распавёў, што літаральна пяць хвілін таму незнаёмая жанчына знесла яго зберажэнні – 16 мільёнаў рублёў. Зноў жа пад выглядам абмену старых банкнот Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на новыя купюры.

Група затрымання мясцовага аддзела Дэпартамента аховы і супрацоўнікі крымінальнага вышуку высветлілі, што махляркай была 20-гадовая беспрацоўная жыхарка Баранавічаў. Яе затрымалі.

Што пагражае за махлярства

У Беларусі за выраб, захоўванне з мэтай збыту альбо збыт падробак прадугледжаная крымінальная адказнасць: абмежаванне волі ад двух да пяці гадоў альбо пазбаўленне волі ад 2 да 15 гадоў з канфіскацыяй альбо без канфіскацыі маёмасці.

Таксама пакаранне можа быць у выглядзе грамадскіх работ, штрафу альбо выпраўленчых прац на тэрмін да двух гадоў. Ці арышту да шасці месяцаў, ці абмежавання волі да трох гадоў, ці пазбаўлення волі на той жа тэрмін.

Да крымінальнай адказнасці прыцягваюцца асобы, якія дасягнулі на момант здзяйснення злачынства 16 гадоў.

“Сертыфікаваць тавар проста, але іпэшнікі не хочуць гэтым займацца”

Колькі часу будуць мерзнуць голыя манекены? «РГ» праверыла, ці працуюць рынкі ў Маладзечне (Фота)

Дзяржаўная медыцына падаражэла: глядзіце новыя цэны на дыягностыку, медыцынскія даведкі


Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.            

Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце