weather 17° Маладзечна
weather 17° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 17° Ашмяны
weather 20° Валожын
weather 17° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
18.01.2016 14:05 ,

Галіна Буркевіч: Як я з апавяшчальнікам ваявала

Спачатку трэба закончыць справы на кухні, а пасля ісці да тэлевізара. Жыхарка Ільі ўпэўнілася ў гэтым на сваім досведзе.

Цяпер пажарнікі наведваюць дамы састарэлых і раяць набываць ім пажарныя апавяшчальнікі. Пры праверцы дамоў наведаліся да нас і загадалі набыць такое прыстасаванне.

Ну, мы людзі законапаслухмяныя, набылі яго і прыш­пандорылі да столі.

Усё было добра, пакуль я не парушыла яго цішыню. А справа ў тым, што газавая пліта ў нас знаходзіцца на верандзе. Там гатую стравы.

Дык вось аднойчы пяку я бліны. А ў прыхожай у нас стаіць тэлевізар. Чую, серыял пачаўся, бягом да тэлевізара. Здаецца, на хвіліначку ўскочыла, а бліны паспелі добра падгарэць. Пачула пах гарэлага, дзверы ў веранду адчыніла, дала ў хату той гары.

Ну, тут і пачалося. Божухна, калі ж стаў той апавяшчальнік раўці, ды так моцна, ды так крыкліва. Не ведаю, што і рабіць. Палезла, выкруціла пробкі – раве. Бліны з патэльнямі выкінула на двор.

Дзед ляжыць, ён хворы, сама палезла пад столь, неяк зняла яго, дык у руках раве. На двор выйшла, даю яму кіслароду – ён усё роўна раве. Махаю рукамі і прычытаю:

– Ну, чаго ты так угнявіўся, усяго ж два блінкі згарэлі, ну, супакойся! – Раве. – Ну, дыхай жа ты кіслародам, ці табе яго мала на дварэ?

На шчасце суседка з працы вярталася. Пытаецца:

– Галя, што ты робіш? Чаго лётаеш па дварышчы”.

– Ды во, ніяк не магу ўтаймаваць гэтага прыдурка.

Суседка мне параіла недзе нешта адкруціць. А дзе? Пакруціла ў руках, нідзе ніякай кнопкі не знайшла. Тады  жанчына паклікала свайго гаспадара. Той нешта выкруціў, выкінуў. Змоўк­ ­нарэшце мой мучыцель.

З’явіўся вечарам сын, паставіў гэтага неслуха на месца, пакуль маўчыць.

А калі я задзіраю галаву ды прыглядаюся да яго, ён хоць калі мне мільгае маленькім агеньчыкам.

Пасля таго выпадку, калі па тэлевізары ідзе серыял, адразу выключаю ўсе свае каструлі і смела сяджу. Цяпер ніхто ўжо мяне не турбуе.

Скарыстайце апошні шанец пачараваць! Варажба ад «РГ»: загадайце лічбу ад 1 да 24

Галіна Буркевіч: Пра міліцыянера і дзяўчынку ў магазіне

Як кравецкая справа дапамагла прайсці вайну Івану Капцюгу з Вілейкі

Як забраць рэчы продкаў з нашага рэгіёна, што ваявалі ў арміі Андэрса (Поўны спіс, Галасаванне)

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце