weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 28° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 26° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 28° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
18.01.2016 10:13 ,

Падчас квэста ўдзельнікі прайшлі месцамі Генадзя Каханоўскага (+Фота)

Удзельнікі квэста.

16 студзеня адбылася першая дзея квэста “Маладзечанскія Кірыл і Мяфодзій. Частка 1: Жыццё і дзейнасць Генадзя Каханоўскага”.

Квэст арганізавалі суполка правінцыйных гарадскіх гульняў “Тутэйшыя квэсты” і цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча. Загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча Таццяна Закрэўская прапанавала, “Тутэйшыя” падтрымалі.

Напачатку арганізатары мерапрыемства распрацоўвалі заданні, датычныя да жыцця і дзейнасці Генадзя Каханоўскага, якому сёлета споўнілася 80 гадоў з дня нараджэння. Але, вывучыўшы тэму больш глыбока, арганізатары “Тутэйшых квэстаў” заўважылі: калі ўзгадваць пра Каханоўскага, то  немагчыма не ўспомніць Міколу Ермаловіча. Так узнікла ідэя правесці квэст у дзвюх частках. Першую прысвяціць Генадзю Каханоўскаму, другую – Міколу Ермаловічу.

Другая частка квэста пройдзе адразу пасля дня нараджэння Міколы Ермаловіча – пасля 29 красавіка.

Каманды, якія ўдзельнічалі ў квэсце, маглі складацца з аднаго-трох чалавек. Яны павінны былі загадзя зарэгістравацца.

Стартавалі каманды ў бібліятэцы “Верасок”. Падчас гульні яны павінны былі рашыць сем заданняў, звязаных з месцамі дзейнасці гісторыка. На заданні давалася паўтары гадзіны.

Рашэнне заданняў квэста дапамагло ўзгадаць, што Генадзь Каханоўскі разам з мастаком Юрыем Герасіменкам-Жызнеўскім распрацоўвалі першы герб Маладзечна – трыліснік папараці. Ён дзейнічаў да 2000 года і сімвалізаваў напрамак трох дарог – Вільня, Гродна, Мінск, з’яўляўся маральным ідэалам і ідэйным натхняльнікам “Беларускай хаткі”, першага рэгіянальнага цэнтра беларускай культуры, які месціўся па Францішка Скарыны, 19.

За шматлікія беларускія назвы вуліц, у тым ліку, мы павінны  быць удзячныя і Генадзю Каханоўскаму, які ўваходзіў у склад камісіі па перайменаванні вуліц у 1990 годзе. Напрыклад, цяперашняя вуліца Ушацкая раней насіла назву Суворава, а Лібава-Роменская была Рэвалюцыйнай.

Заданні ўдзельнікі праходзілі ў дзень, калі ў краіне быў аб’яўлены афіцыйны аранжавы ўзровень небяспекі. Аднак у гэтым не пабачылі перашкоды. На жаль, школьнікі не змаглі трапіць на гэта мерапрыемства з-за надвор’я.

Пасля квэста Міхась Казлоўскі распавеў пра творчыя перамогі і цяжкасці Генадзя Каханоўскага. Расказаў пра адно з правіл жыцця Каханоўскага: “Зрабіў і рухайся далей, зрабіў і рухайся далей”.

Таццяна Закрэўская. Фота Ганны Шакель.

Таццяна Закрэўская. Фота Ганны Шакель.

Фота Ганны Шакель.

Фота Ганны Шакель.

Фота Ганны Шакель.

Фота Ганны Шакель.

Фота Ганны Шакель.

Фота Ганны Шакель.

Фота Ганны Шакель.

Фота Ганны Шакель.

Кафэ «Паб-Хаўс» – падарожжа вакол свету, не пакідаючы ўтульны столік ля акна

Пройдзе вечар-успамін, прысвечаны Генадзю Каханоўскаму

Пройдзе квэст, прысвечаны Генадзю Каханоўскагаму

Зінаіда Каханоўская і Надзея Харашэвіч гавораць пра сваіх мужоў, якіх ведалі ўсе, тое, чаго не ведаў ніхто

Генадзь Каханоўскі – памяці выток, наш гонар і сумленне…

Жонка Генадзя Каханоўскага: пра яго цяжкае дзяцінства, пра сямейныя “гыр-гыр”, пра бясконцыя вяселлі

ВІДЭА Жонка мастака Кастуся Харашэвіча: як віншаваў з 8 Сакавіка, як выбіваў майстэрні, як ад болю ўтапіў карціны

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце