weather 9° Маладзечна
weather 9° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 9° Ашмяны
weather 6° Валожын
weather 9° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
18.01.2016 11:20 ,

Скарыстайце апошні шанец пачараваць! Варажба ад «РГ»: загадайце лічбу ад 1 да 24

Фота: goodfon.ru.

Калі загадаеце, чытайце далей.

Працягніце для сябе і сваіх блізкіх зімовую казку. Гэтыя пажаданні можна раздрукаваць і разрэзаць па адным. Пасля ўкласці ў пячэнне з прадказаннямі ці проста прышпіліць да чайных пакецікаў ці абгортак ад цукерак стэплерам, а можна проста прапанаваць гасцям ці калегам выцягнуць адно з іх. Працягніце для сваіх блізкіх пазітыўны настрой.

Калектыў «РГ» прыдумаў такі варыянт для чаявання. Скарыстайцеся гэтай падказкай і вы. І падзяліцеся ў каментарах, што вам наваражыла «РГ».

Спіс прадказанняў ад «РГ»

1. Калі праявіце ініцыятыву, вас чакае поспех

2. Вам варта адважыцца на эксперымент у цырульні

3. Прысвяціце заўтрашні вечар толькі сабе

4. Перачытайце любімую кнігу юнацтва, вас чакае адкрыццё

5. Калі не новая кватэра, то новыя шпалеры вам гарантаваныя

6. Пагаджайцеся завесці новага хатняга любімца

7. Самы час рэалізаваць творчыя сілы

8. Прыслухайцеся да сваіх ножак. Яны хочуць танцаваць!

9. Сёння вам трэба зладзіць вечар спеваў

10. Паклапаціцеся пра здароўе, і гэта клопат павінен быць прыемным

Фота kicb.ucoz.net.

Фота kicb.ucoz.net.

11. Нечаканая, але прыемная сустрэча ўжо на парозе

12. Пераглядзіце ўважліва старыя фотаальбомы. Вас чакае знаходка

13. Якому чалавеку вы падарылі б букет рамонак? Патэлефануйце яму ці ёй сёння ўвечары

14. Заўтра гуляйце на вуліцы не менш за паўгадзіны

15. Вас чакае сюрпрыз! Нечаканы і вельмі прыемны

16. Тое, чаго вы хочаце, не патрабуе вялікіх намаганняў

17. Сёлета вы зможаце адкрыць замок, які даўно пакрыла іржа

18. Вашы спадзяванні спраўдзяцца

19. Дапамажыце незнаёмаму чалавеку, і вам абавязкова вернецца дабро

20. Закончыце тое, што пачалі, і вас чакае ўзнагарода

21. Вы на правільным шляху, паверце ў гэта

22. Вам неабходна адпусціць самога (саму) сябе ў падарожжа

23. Падзякуйце лёсу за ўсё добрае, і ён прынясе вам падарунак

24. Скажыце сёння добрыя словы тром незнаёмым людзям, і вы адчуеце на сабе пацалунак лёсу

Як з шукальніка скарбаў атрымаўся краязнаўца. Дзяніса Канецкага з Вілейкі чытачы “РГ” абралі Асобай года — 2015

Стартавала акцыя «Я за беларускую мову на Еўрабачанні-2016!»

Дзе ў Маладзечне можна ўзяць канькі і лыжы напракат (Адрасы, час працы)

«Натхняй сваёй гісторыяй здароўя». Барыс Прадуха: Быць здаровым, каб здзейсніць задуманае за сваё адзінае жыццё

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце