weather 5° Маладзечна
weather 5° Вілейка
weather 6° Смаргонь
weather 5° Ашмяны
weather 6° Валожын
weather 5° Мядзел
weather 6° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4197
1 долар 2.0988
100 рас.руб. 3.2132
18.01.2016 14:10 ,

Увесь тыдзень будзе марозна, да выхадных слупкі тэрмометраў апусцяцца яшчэ ніжэй (+цікавыя факты пра надвор’е ў рэгіёне)

Фота: Аўгінні Манцэвіч.

Не абыдзецца і без снегападаў, але яны будуць ужо не такімі працяглымі і інтэнсіўнымі.

Пра гэта распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітры Рабаў.

У першую палову тыдня надвор’е будуць вызначаць атмасферныя франты.

Да пятніцы ў краіне пройдзе снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. У аўторак у асобных раёнах туман, шэрань.

Пачынаючы з пятніцы, атмасферны ціск пачне расці, у краіну пачне паступаць больш халоднае паветра з паўночных шырот. Маразы ўзмоцняцца. У выходныя марознае надвор’е захаваецца.

Дзень

Тэмпература паветра ноччу

Тэмпература паветра днём

19 студзеня

ад -7 да -13, пры праясненнях ад -14 да -19

ад -4 да -10

20 студзеня

ад -7 да -14, пры праясненнях да -19

ад -5 да -12

21 студзеня

ад -7 да -14, пры праясненнях ад -15 да -17

ад -5 да -12, месцамі да -14

22 студзеня

ад -11 да -18, пры праясненнях ад -19 да -23

ад -7 да -14, месцамі да -16

 Цікавыя факты пра надвор’е ў рэгіёне

Самым халодным днём на гэтым тыдні ў рэгіёне было 21 студзеня 1968 года ў Вілейцы – -29,7. А самым цёплым днём было 19 студзеня 2007 года ў Валожыне, тэмпература паветра прагрэлася да +8, у Ашмянах было +7,9.

У Ашмянах самым халодным днём было 19 студзеня 2006 года, слупок тэрмометра апусціўся да -25,5. У Валожыне ў гэты дзень было -28,1.

Паводле “Нашай Нівы”.

Як з шукальніка скарбаў атрымаўся краязнаўца. Дзяніса Канецкага з Вілейкі чытачы “РГ” абралі Асобай года — 2015

Вілейкія краязнаўцы зрабілі другі выпуск гадавіка “Вілейскі павет”

Стартавала акцыя «Я за беларускую мову на Еўрабачанні-2016!»

«Натхняй сваёй гісторыяй здароўя». Барыс Прадуха: Быць здаровым, каб здзейсніць задуманае за сваё адзінае жыццё

Пабыць на заводзе алею і віна, убачыць зверху карабель кантрабандыстаў – чым адметны адпачынак у Грэцыі

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце