weather 6° Маладзечна
weather 6° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 6° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 6° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
18.01.2016 11:42 ,

Зніклага ў Ашмянах 5-гадовага хлопчыка знайшлі жывым у каналізацыйным калодзежы

Фота: remkasam.ru.

Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама, піша "НН" са спасылкай на БелТА.

На пульт дзяжурнага міліцыі тэлефанаванне пра тое, што прапала 5-гадовае дзіця паступіла ў другой палове дня ў нядзелю. Праз некалькі гадзін хлопчыка выявілі ў каналізацыйным калодзежы, куды ён зваліўся з-за няўважлівасці. Пра тое, дзе хлопчык можа знаходзіцца, распавялі яго сябры. Яны патлумачылі міліцыянтам, што непадалёк ад дома ёсць яр, дзе размешчаны каналізацыйныя калектары.

Снег змякчыў падзенне, дзіця не пацярпела.

Супрацоўнікі ўнутраных органаў высвятляюць, хто вінаваты ў тым, што люк быў адкрыты і ніяк не пазначаны.

Як з шукальніка скарбаў атрымаўся краязнаўца. Дзяніса Канецкага з Вілейкі чытачы “РГ” абралі Асобай года — 2015

У жніўні на Ашмяншчыне плануюць адкрыць парк мініяцюр

Справа аб карупцыі ў “Каменным Логу”: начальніка Ашмянскай мытні прыгаварылі да сямі гадоў заключэння

Стартавала акцыя «Я за беларускую мову на Еўрабачанні-2016!«

Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.            

Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце