weather 0° Маладзечна
weather 0° Вілейка
weather 13° Смаргонь
weather 0° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 0° Мядзел
weather 13° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4458
1 долар 2.1112
100 рас.руб. 3.2211
19.01.2016 17:12 ,

Лепшы інспектар па пажарным наглядзе Дзмітры Дудко пажар ліквідуе і там, дзе ён не планаваўся

Дзмітры Дудко разам з сям'ёй.

19 студзеня выратавальнікі краіны адзначаюць сваё прафесійнае свята. Да гэтага дня падвялі вынікі конкурсу майстэрства “Лепшы дзяржаўны інспектар па пажарным наглядзе”. Яго пераможцам стаў Дзмітры Дудко, галоўны спецыяліст інспекцыі нагляду і прафілактыкі Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях.

Пра свайго калегу расказвае спецыяліст групы прапаганды і навучання Маладзечанскага ГРАНС Кацярына Краўчонак:

– Калі я ўпершыню сустрэлася з Дзмітрыем, адразу стала зразумела, што гэта сапраўдны прафесіянал-выратавальнік. Прыгожы, упэўнены, падцягнуты – менавіта такім павінен быць інспектар дзяржаўнага пажарнага нагляду.

Дзмітры Дудко працуе ў МНС ужо 15 гадоў. Свой прафесійны шлях выпускнік Камандна-інжынернага інстытута пачаў у 2001 годзе ў якасці інжынера інспекцыі дзяржаўнага пажарнага нагляду пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада. Але ў жніўні гэтага ж года Дзмітрыя перавялі на службу ў Маладзечанскі гаррайаддзел па надзвычайных сітуацыях, дзе ён і працуе галоўным спецыялістам інспекцыі нагляду і прафілактыкі.

У Дзмітрыя падчас працы ў МНС здараліся гісторыі розныя. Аднойчы на праверцы ў адным з гандлёвых цэнтраў ён зайшоў у кабінет бухгалтара.

Дзмітры пачаў размову з бухгалтарам, і краем вока заўважыў, што з шуфляды яепрацоўнага стала ідзе дым.

Аказалася, што калі бухгалтар пачула, што прыйшоў пажарны інспектар, яна кіпяціла сабе чай кіпяцільнікам. Пачуўшы навіну, яна паспешліва засунула не выключаны кіпяцільнік у стол. Вось так акурат на вачах інспектара мог здарыцца пажар. Натуральна, усё ў спешным парадку ліквідавалі і разам пасмяяліся.

А быў выпадак, калі Дзмітрыю прыйшлося дзейнічаць вельмі аператыўна. Знаходзячыся дома, у свой выхадны, ён пачуў гучны выбух. Калі зірнуў ў акно, Дзіма ўбачыў загаранне на рампе крамы, якая знаходзіцца каля яго дома. Ён зразумеў, што выбух быў адтуль, пабег туды, каб пераканацца, што ўсе эвакуіраваныя.

Ён схапіў вогнетушыцель і пачаў шукаць ачаг узгарання і прычыну выбуху. У памяшканні крамы Дзмітры знайшоў ляжачага чалавека.

Аказваецца, гэта быў майстар, які рамантаваў кандыцыянер. Ён парушыў патрабаванні бяспекі, што прывяло да выбуху. Майстра шпіталізавалі, а ачаг узгарання ліквідавалі.

Напярэдадні Дня выратавальніка, я жадаю Дзмітрыю і ўсім сваім калегам цярпення, поспехаў і шанцавання ў працы, а байцам – сухіх рукавоў! Мы выратавальнікі – мы не маем права на памылкі!

Вадохрышча ў Насілаве: «А адчуванне, быццам цябе жарам абдалі» (Фота)

Дзе ў Маладзечне можна ўзяць канькі і лыжы напракат (Адрасы, час працы)

«Натхняй сваёй гісторыяй здароўя». Васіль Лябецкі з Маладзечна: “Бягу ад старасці, бягу трэці круг вакол Зямлі”


Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце