weather -3° Маладзечна
weather -3° Вілейка
weather 4° Смаргонь
weather -3° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather -3° Мядзел
weather 4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
19.01.2016 13:56 ,

«Натхняй сваёй гісторыяй здароўя». Васіль Лябецкі з Маладзечна: “Бягу ад старасці, бягу трэці круг вакол Зямлі”

Васіль Лябецкі..

Конкурс сярод чытачоў “РГ” “Натхняй сваёй гісторыяй здароўя” закрыў прыём заявак 14 студзеня. Мы публікуем гісторыі ўдзельнікаў, а галасаванне за лепшую гісторыю распачынаем 22 студзеня.

Мы маем чатыры прэтэндэнты на прыз ад партнёра конкурсу – магазіна “Астравок Здароўя”. Пераможца атрымае ручны масажор з насадкамі.

“Рэгіянальная газета” распачала конкурс “Натхняй сваёй гісторыя здароўя” для таго, каб чытачы падштурхнулі адзін аднаго да больш здаровага і якаснага жыцця. Каб мы парадаваліся перамогам тых, у каго атрымалася дасягнуць поспехаў у працы над дасканаласцю свайго цела. І каб тыя, хто яшчэ не мае перамог ці толькі на пачатку шляху, зразумеў, што усё дасягальна на прыкладах сваіх землякоў.

Сёння мы публікуем гісторыю 66-гадовага Васіля Лябецкага, аматара бегу.

Фота забяспечана Васілём Лябецкім.

Фота забяспечана Васілём Лябецкім.

«Хтосьці мудры сказаў “Рух – гэта жыццё, а жыццё – гэта вечны рух”.

У кожнага ёсць сваё захапленне. У адных рыбалка, паляванне, вырошчванне кветак, калекцыянаванне. У іншых, на жаль, алкаголь і цыгарэты. Для мяне захапленнем ужо 45 год з’яўляецца бег.

Маё дзяцінства прайшло ў вёсцы, дзе заў­сёды хапала цяжкай працы і адзінай забавай для дзяцей у вольны час былі летам футбол, а зімой – лыжы і хакей. Ды і хакей жа быў без канькоў і з самаробнымі клюшкамі. Але менавіта складанае дзяцінства загартоўвала пакаленне маіх аднагодак.

Па-сапраўднаму бег у маё жыццё ўвайшоў падчас службы ў арміі ў Германіі. Хаця і да службы даводзілася ўдзельнічаць у спаборніцтвах па бегу і лыжах і першынстве горада. Але ў арміі, з яе строгім распарадкам дня, дысцыплінай, стаўленнем да фізічнай культуры, прымусілі займацца бегам сур’ёзна.

Пасля службы працягваў бегаць, хаця спе­цыфіка працы машыністам у лакаматыўным дэпо не асабліва дазваляла. Але ад захаплення не адмовіўся.

Фота забяспечана Васілём Лябецкім.

Фота забяспечана Васілём Лябецкім.

Фота забяспечана Васілём Лябецкім.

Фота забяспечана Васілём Лябецкім.

Цяпер я на пенсіі. Мне 66 год. Вяду здаровы лад жыцця. Ніколі не курыў, па святах магу дазволіць сабе бакал віна.

У мяне клапатлівая жонка, з якой мы выгадавалі двух сыноў. Яны трымаюцца майго прыкладу, сябруюць са спортам, а таксама падтрымліваюць мяне на спаборніцтвах.

Мая жонка Ірына – галоўны дыетолаг. Яна ведае, чым і калі карміць перад прабегамі. Перажывае, што раблю такія вялікія нагрузкі на трэніроўках. А я ў знак па­дзякі прывожу са спаборніцтваў чарговы медаль.

Сустракаю кожны світанак бегма

Новы дзень пачынаецца з 10-15-хвіліннай зарадкі, а пасля апранаюся па надвор’і і выходжу на прабежку. Летам па шашы Маладзечна-Палачаны, а зімой у парку. Дыстанцыя ад 15 да 35 кіламетраў. Усё залежыць ад таго, да якога прабегу рыхтуюся. Падчас бегу сустракаю світанак, а вясной заўважаю, як з кожным новым днём абуджаецца прырода.

Пасля прабежкі – душ і самамасаж мышцаў. У кватэры ёсць турнік і велатрэнажор. Таму нават тэлевізар гляджу не лежачы на канапе, а круцячы педалі трэнажора.

За год прабягаю дзве-тры тысячы кіламетраў. Сёлета такіх кіламетраў набралася 3 029. Лёгка падлічыць, што за 45 год я ўжо трэці круг бягу вакол Зямлі.

Каб зраўняць свае бегавыя магчымасці з іншымі аматарамі бегу, ­удзельнічаю ва ўсіх прабегах, якія праводзяць у краіне. Я наймацнейшы бягун ва ўзроставай групе 65-69 год. Маю 87 медалёў, заваяваных на розных прабегах.

У Маладзечне ёсць клуб аматараў бегу “Рэгіён”, у склад якога ўваходжу я і з якім езджу на прабегі ў розныя гарады Беларусі.

Вось так і праходзіць маё жыццё – бягом ад старасці».

Фота Настассі Роўды.

Фота Настассі Роўды.

Конкурс «Натхняй сваёй гісторыяй здароўя». Аляксандр Быкаў: “Каб мне сказалі ў 20 год, што здолею некалі прабегчы марафон, адказаў бы: “Здурэлі! ”

Конкурс ад «РГ»: Натхняй сваёй гісторыяй здароўя

Дзе ў Маладзечне можна ўзяць канькі і лыжы напракат (Адрасы, час працы)

Салон-магазин «Островок Здоровья» предлагает массажное оборудование для домашнего использования:

  •  массажная накидка для спины
  •  массажная подушка для поясницы
  •  ручные массажеры
  •  массажеры для стоп

Каждому посетителю апробация массажного оборудования бесплатно! 

Ждем Вас по адресу в Молодечно: В. Гостинец, 143-15 ТУ «Тройка», вход в магазин «Соседи».
Тел. (8029) 753-32-02.

Частное предприятие «Лейбмю». УНП 691891970

ТАА “Рэдакцыя газеты “Рэгіянальная газета”. УНН 600288444

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце