weather 19° Маладзечна
weather 19° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 19° Ашмяны
weather 20° Валожын
weather 19° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3176
1 долар 1.996
100 рас.руб. 3.1527
19.01.2016 16:18 ,

Вадохрышча ў Насілаве: «А адчуванне, быццам цябе жарам абдалі» (Фота)

Алег акунаецца штогод. Прызнаецца, што гэтага зараду яму хапае на ўвесь год.

Сёння Вадохрышча. Пакуль нехта набірае ваду, іншыя ачышчаюцца тым, што акунаюцца ў ваду самі.

Каля двух гадзін дня на вадаёме ў Насілаве не сказаць, што шматлюдна. Але людзі пад’язджаюць на машынах, хуценька распранаюцца, акунаюцца і зноў хаваюцца ў машыны. 

Палонка ў Насілаве выглядае так. 

Дальнабойшчык Алег гаворыць, што імкнецца штогод трапіць на які-небудзь вадаём, каб акунуцца. 

– Першае ўражанне, калі акунаешся ў ваду, – прызнаецца мужчына, – быццам цябе жарам абдалі. 

Прыехаў Алег да вадаёму разам з жонкай. Але яе акунуцца так і не ўгаварыў.

Такія працэдуры даюць Алегу зарад бадзёрасці на ўвесь год. 

Тыя, хто ўжо акунуўся, расказваюць, што вельмі нязручна зробленая палонка. Без дапамогі з яе выбрацца цяжка. Лёд вельмі слізкі. 

Таму, раяць бывалыя, прыязджайце да палонкі разам з сябрамі, роднымі, каб было каму вам падаць руку.

Для Дзмітрыя сёлетняе акунанне першае.

– Як адчуванні?

– Быццам нанова нарадзіўся. Здорава! 

Пасля акунання можна і гарачага чаю папіць. 

Фота Аляксандра Манцэвіча і Наталлі Тур. 

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце