weather -3° Маладзечна
weather -3° Вілейка
weather 0° Смаргонь
weather -3° Ашмяны
weather -2° Валожын
weather -3° Мядзел
weather 0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4349
1 долар 2.1455
100 рас.руб. 3.261
20.01.2016 16:21 ,

17-гадовы расіянін спрабаваў незаконна перайсці беларуска-літоўскую мяжу для сустрэчы з каханай

Дзяржмяжу перайсці не ўдалося.

Днём 18 студзеня мясцовыя жыхары паведамілі смаргонскім пагранічнікам, што ў бок дзяржаўнай мяжы ідзе невядомы. 

Аператыўна для праверкі інфармацыі накіраваўся пагранічны нарад, які ў трох кіламетрах ад беларуска-літоўскай мяжы ў раёне вёскі Куляшы затрымаў 17-гадовага грамадзяніна Расійскай Федэрацыі.

Жыхар Новасібірскай вобласці паведаміў, што меў намер незаконна перайсці мяжу для таго, каб сустрэцца са сваёй дзяўчынай у Літве.

17-гадовага маладога чалавека аформілі парушальнікам дзяржаўнай мяжы. Ён утрымліваецца ў ізалятары часовага ўтрымання Смаргонскай пагранічнай групы.

Зніклага ў Ашмянах 5-гадовага хлопчыка знайшлі жывым у каналізацыйным калодзежы

На Мядзельшчыне мужчыне стала дрэнна на лёдзе – яго выносілі з возера выратавальнікі 

Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.

Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце