weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
20.01.2016 09:35 ,

Міністр адукацыі Беларусі: базавая школьная праграма павінна быць скарочана мінімум на 20-30%

Вучні Ільянскай школы.

Па словах міністра адукацыі Міхаіла Жураўкова, у школьнай праграме трэба пакінуць толькі самую важную і неабходную базавую інфармацыю.

– У базавай школьнай праграме неабходна скараціць як мінімум 20-30% інфармацыі і перагледзець падыходы да выкладання матэрыялу, бо сучасная школьная праграма значна складанейшая, чым была ў 70-80-я гады мінулага стагоддзя, – сказаў міністр адукацыі.

Для гэтага патрабуецца вялікая і карпатлівая работа спецыялістаў, прычым не толькі з сістэмы адукацыі. Стварэнне базавай праграмы трэба праводзіць паэтапна: спачатку рашуча адкінуць відавочна другарадны або немагчымы для вывучэння ў сярэдняй школе матэрыял (для дакладных навук адзін з галоўных арыенціраў і сёння – праграма савецкай школы другой паловы XX стагоддзя), а затым заняцца адборам інфармацыі, неабходнай для вывучэння ў школе. Пры гэтым трэба высветліць, што вывучаецца школьнікамі іншых краін, асабліва тых, дзе ўзровень сярэдняй адукацыі вельмі высокі.

Міністэрства праводзіць інтэнсіўную навуковую і арганізацыйную працу па падрыхтоўцы вучэбна-метадычных комплексаў новага пакалення. Іх сістэмаўтваральным ядром стане базавы падручнік.

Ён будзе змяшчаць сістэматызаванае выкладанне вучэбнага прадмета ў мінімальна неабходным аб’ёме, якi вызначаецца адукацыйным стандартам і навучальнай праграмай. У якасці прыкладанняў будзе прадстаўлены разнастайны дадатковы матэрыял, якім можна карыстацца на занятках і ў працэсе самастойнай працы.

Важным крокам у павышэнні якасці падрыхтоўкі, па словах міністра, з’яўляецца распрацоўка падыходаў, якія дазваляюць ствараць у школах профільныя класы. У якасці аднаго з напрамкаў прафілізацыі прадугледжваецца прафесійная падрыхтоўка навучэнцаў з выкарыстаннем вучэбнай базы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

– Гэта значыць навучанне ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай адукацыі варта разглядаць як элемент профільнай адукацыі. Адначасова неабходна ўводзіць дапрофільную падрыхтоўку вучняў восьмых-дзявятых класаў, а таксама забяспечыць умовы адноснай завершанасці базавай адукацыі,  – лічыць Міхаіл Жураўкоў.

«Наша Ніва» паводле .

Лепшы інспектар па пажарным наглядзе Дзмітры Дудко пажар ліквідуе і там, дзе ён не планаваўся

Вадохрышча ў Насілаве: «А адчуванне, быццам цябе жарам абдалі» (Фота)

Лебедзева: палкавы абраз грузінскага палка захавала жанчына з трагічным лёсам

«Натхняй сваёй гісторыяй здароўя». Васіль Лябецкі з Маладзечна: “Бягу ад старасці, бягу трэці круг вакол Зямлі”

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце