weather 20° Маладзечна
weather 20° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 20° Ашмяны
weather 22° Валожын
weather 20° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.2898
1 долар 1.9706
100 рас.руб. 3.1632
20.01.2016 12:01 ,

«Натхняй сваёй гісторыяй здароўя». Аксана Ярашонак з Ільі: Пра дачушку Юлю, 85 кілаграмаў і маленькую чорную сукенку

Праз год пасля нараджэння дачкі.

Конкурс сярод чытачоў “РГ” “Натхняй сваёй гісторыяй здароўя” закрыў прыём заявак 14 студзеня. Мы публікуем гісторыі ўдзельнікаў, а галасаванне за лепшую гісторыю распачынаем 22 студзеня.

Мы маем чатыры прэтэндэнты на прыз ад партнёра конкурсу – магазіна “Астравок Здароўя”. Пераможца атрымае ручны масажор з насадкамі.

“Рэгіянальная газета” распачала конкурс “Натхняй сваёй гісторыя здароўя” для таго, каб чытачы падштурхнулі адзін аднаго да больш здаровага і якаснага жыцця. Каб мы парадаваліся перамогам тых, у каго атрымалася дасягнуць поспехаў у працы над дасканаласцю свайго цела. І каб тыя, хто яшчэ не мае перамог ці толькі на пачатку шляху, зразумеў, што усё дасягальна на прыкладах сваіх землякоў.

Сёння мы публікуем гісторыю настаўніцы і паэтэсы Аксаны Ярашонак з Ільі на Вілейшчыне, якая дзякуючы сіле волі і спорту пахудзела на 30 кілаграмаў.

Аксана Ярашонак. Фота забяспечана Аксанай Ярашонак.

Аксана Ярашонак. Фота забяспечана Аксанай Ярашонак.

Аксана разам з дочкамі. Фота забяспечана Аксанай Ярашонак.

Аксана разам з дочкамі. Фота забяспечана Аксанай Ярашонак.

Ішоў 2006 год. Наша сям’я чакала нара­джэння першынца.  Пытанне “хлопчык ці дзяўчынка?” нас мала хвалявала. Галоўнае, як казалі старэйшыя, “каб здаровенькі быў”.

Кілаграмы пачала набіраць адразу і імкліва. Таму вырашыла: раз вага усё роўна будзе расці, значыць, можна не стрымліваць сябе ў гастранамічных захапленнях і пачала  есці булкі, цукеркі і печыва.

Яшчэ, як любая будучая матуля, я часта ўяўляла сваё жыццё пасля нараджэння дзіцяці.

Вось мяне, шчаслівую і прыгожую, каханы муж забірае з радзільні…

… А вось мы ўсёй сям’ёй гуляем: мужны тата, мілае дзіцятка і, вядома, стройная танклявая матуля. Мінакі гля­дзяць нам услед і, напэўна, думаюць: “Якая прыгожая сям’я!”…

Чэрвень. Спякота. Бязмежнае шчасце. У нас нарадзілася дачушка Юля.

Шчыра кажучы, знахо­дзячыся ў радзільні, я асабліва не заўважала, што мая фігура неяк змянілася: бальнічны халацік нідзе не ціснуў, ды і немаўлятка патрабавала шмат увагі.

Самае “цікавае” пача­лося ў дзень доўгачаканай выпіскі. Муж прывёз мой “дародавы” касцюм. Апранаючы спаднічку, я не проста яе не зашпіліла, я не змагла яе дацягнуць да так званай таліі.

Аксана у перыяд працы над целам. Фота забяспечана Аксанай Ярашонак.

Аксана у перыяд працы над целам. Фота забяспечана Аксанай Ярашонак.

Карацей, разам з жаданай дачушкай я займела 30 лішніх кілаграмаў. І стала сапраўднай рубенсаўскай 85-кілаграмовай  пані. А на вуліцы спяко-о-о-та!!! Вакол стройныя дзяўчаткі ў шорціках і кароткіх спаднічках!!! А я, здаецца, зараз даведваюся, што такое пасляродавая дэпрэсія!..

Паехалі з мужам абнаўляць мой гардэроб. Выбар багаты. Але што ні апрану – проста жах! А яшчэ прадавачкі розныя трапляліся: адна тактоў­на параіла пашукаць большы памерчык, а другая “падтрымала”:

– Вы сваю фігуру бачылі?! А жывот?! А сцёгны?!

Дзякуй табе, “добрая прадавачка”! Тады я пачала разумець, што роды – не лепшае апраўданне недасканалай фігуры. А сукенку мы тады купілі – вясёлую такую, у кветачкі, супрацьлеглую майму настрою.

Мне было прыемна, што муж любіць мае 85 кілаграмаў, але я паставіла сабе мэту: на Юлін першы дзень народзінаў апрануць сваю любімую маленькую чорную сукенку.

Пачала з простага: літрамі піла зялёную гарбату без цукру, на пэўны час адмовілася ад цукерак, печыва і іншай смакаты. Пасля пачала круціць хулахуп, качаць прэс, рабіць простыя спартыўныя практыкаванні. Часам нават ноччу. Юля не належала да таго міфічнага тыпу дзяцей, якія “паелі і спяць”.  Купіла прыгожыя чырвоныя кеды, у іх у добрае надвор’е хадзіла з Юляй гуляць, а пакуль яна спала, магла крыху пабегаць вакол вазка.

Хадзіла ў лазню з парылкай, звярнулася да масажыста…

З літаратарамі Растоўскай вобласці. Фота забяспечана Аксанай Ярашонак.

З літаратарамі Растоўскай вобласці. Фота забяспечана Аксанай Ярашонак.

Кілаграмы паступова пачалі знікаць.

Вось, напэўна, і ўсё. Дазволіць фітнес-клуб на той момант не магла:  жылі ў вёсцы, не хацела надоўга пакідаць дзіця на бабуляў і тату. Жаданага выніку  змагла дасягнуць, не выязджаючы з вёскі, дзякуючы простым практыкаванням, падтрымцы блізкіх і імкненню да мэты. І суседцы-масажыстцы.

Першы Юлін дзень народзінаў атрымаўся надзвычай вясёлым. Запрасілі сяброў і сваякоў. Было шмат падарункаў, пажаданняў, усмешак. А я была ў сваёй любімай маленькай чорнай сукенцы. Спадзяюся, што родныя і сябры, гле­дзячы на нас, думалі: “Якая прыгожая сям’я!”.

Каля помніка Фаіне Ранеўскай. Фота забяспечана Аксанай Ярашонак.

Каля помніка Фаіне Ранеўскай. Фота забяспечана Аксанай Ярашонак.

«Натхняй сваёй гісторыяй здароўя». Васіль Лябецкі з Маладзечна: “Бягу ад старасці, бягу трэці круг вакол Зямлі”

Конкурс «Натхняй сваёй гісторыяй здароўя». Аляксандр Быкаў: “Каб мне сказалі ў 20 год, што здолею некалі прабегчы марафон, адказаў бы: “Здурэлі! ”

Конкурс ад «РГ»: Натхняй сваёй гісторыяй здароўя

Дзе ў Маладзечне можна ўзяць канькі і лыжы напракат (Адрасы, час працы)


Салон-магазин «Островок Здоровья» предлагает массажное оборудование для домашнего использования:

  •  массажная накидка для спины
  •  массажная подушка для поясницы
  •  ручные массажеры
  •  массажеры для стоп

Каждому посетителю апробация массажного оборудования бесплатно! 

Ждем Вас по адресу в Молодечно: В. Гостинец, 143-15 ТУ «Тройка», вход в магазин «Соседи».
Тел. (8029) 753-32-02.

Частное предприятие «Лейбмю». УНП 691891970

ТАА “Рэдакцыя газеты “Рэгіянальная газета”. УНН 600288444

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце