weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 19° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.312
1 долар 1.9886
100 рас.руб. 3.1609
20.01.2016 10:53 ,

Памерла мая мама. Развага пра тое, як аблегчыць жыццё ў старасці і як перажыць страту роднага чалавека

Рана ці позна бацькі сыходзяць. Можна пастарацца атрымаць як мага больш шчаслівых імгненняў разам, пакуль гэта магчыма.

Усе мамы, роўна як і таты, рана ці позна пакідаюць гэты свет. Гэта парадак жыцця і няма ў гэтым нічога нязвыклага або незвычайнага.

Кожны з гэтым сутыкаецца, хаваючы сваіх бацькоў, і сутыкнецца асабіста сам, калі прыйдзе яго тэрмін. І аповед мой пра гэта.

Мама памерла па старасці на 88-м годзе жыцця. Крыху не дажыла да юбілею, не дачакалася мяне, калі я зноў прыеду на ўсё лета і правяду з ёю некалькі месяцаў у годзе ў летні перыяд, унікаючы ў яе просьбы, патрэбы і дапамагаючы, у чым не­аб­ходна, даючы тыя стасункі і ўвагу, якія становяцца самымі галоў- ­нымі для пажылога чалавека, калі прага жыцця прытупляецца.

І яшчэ самым га­лоўным становіцца прысут­насць некага побач, калі ты адзінокі і твае прыяцелькі і сябры па большай частцы ўжо спачываюць. Кола лю­дзей, з якімі ты можаш пагутарыць і якія цябе ведалі і ведаюць, звужаецца.

Калі мы бачыліся ў апошні раз летам 2014 года і вялі размовы, большай часткай мама падводзіла вынік жыц­цю і зводзіла гаворку да моманту зыходу. Я не перабівала яе высновы і развагі, слухала, спрабавала зразумець, ці буду гэтак жа, як і яна, адчуваць набліжэнне свайго апошняга дня.

– Мамуля, як ты сябе адчуваеш, ці хочаш перайсці за дзевяноста і жыць далей?

Мама павяла пля­чыма, трохі змор­ш­чы­лася і сказала:

– Не, ты ведаеш, не хачу, дастаткова, ужо не хочацца. Не купляй мне нічога, усяго хапае, не панашу.

Змоўкла, потым зноў загаварыла:

– Я пісала табе вясной, што мама мая да мяне ў сне пры­­ходзіла кожную ноч…

– І як доўга? – спытала я.

– Больш за месяц, напэўна. І я ўсё думаю: і чаго ж гэта яна кожную ноч мяне наведвае?

– А ў які менавіта месяц? – паспрабавала я ўдакладніць.

– Сакавік-красавік, дакладна ўжо не скажу, але вясной.

– Мамуля, вось была ў цябе добрая ідэя аформіцца ​​ў інтэрнат ветэранаў працы ў Ждановічах. Я паехала, усё табе там сфатаграфавала, пабыла ў блоку, дзе жывуць жанчыны, паразмаўляла з імі, ды з усім абслуговым персаналам пагутарыла. Агародзік табе на фота паказала, дзе можна кветкі садзіць, агурочкі, памідорчыкі, у сабесе бланкі ўзяла, частку запоўніла, а ты памяняла думкі, дома вырашыла паміраць. Слабнеш жа, а я далёка, працую і не змагу тэрмінова прыехаць. Летам, так, магу, усе мае кліенты ў раз’ездах і мяне адпускаюць. У мяне ж падтрымкі няма, адна, адна зарплата і тая не вельмі. Што рабіць будзем?”

– Ты, дачка, за мяне не турбуйся. Адчую сябе слабай – сама жанчыну знайду, каб дапамагала.

– А дзе ж ты яе, мамуля, шукаць будзеш?        

– Вось тут вартаўніком у нас працуе. Нядрэнная жанчына, раз­маўляю я з ёй ча­сам…

– Не, мама, гэта не вырашэнне пытання…

Фота m.eurabota.com.

Фота m.eurabota.com.

Як знайсці выйсце, каб дапамагчы нямогламу чалавеку

А якім жа можа быць рашэнне ў гэтым вы­падку ў нас у Беларусі? Я пайшла ў сабес, каб штосьці высветліць. Ёсць у іх варыянт, калі прыходзяць работнікі на некалькі гадзін, не­калькі разоў на тыдзень. Гэта дапамога.

Ёсць варыянт аформіцца ​​па доглядзе. Але жанчына павінна быць не пенсійнага ўзросту і каб нідзе не працавала. Зарплата пры гэтым трохі больш за мільён. Хто ж знойдзецца з непрацуючых і непенсіянераў на такі ​​заробак? Як на яго пражыць?

Да таго ж колькасць тых, хто мае патрэбу ў пастаянным доглядзе,  нашмат перавышае  коль­­­­­касць кандыдатур на такую ​​пазіцыю. І што гэта за чалавек, што ён з сябе ўяўляе? Ці ёсць у яго хоць бы невялікая падрыхтоўка, які-не-будзь пройдзены трэнінг? Ён медыцынскі работнік або працуе ў сферы адукацыі, дзе ў працэсе навучання вывучаюць псіхалогію?

Хто ён, гэты ТОЙ, хто не пенсіянер, не працуе і пагаджаецца на заробак, які ледзь пакрывае месячнае харчаванне і неабходныя камунальныя выдаткі? Хто гэты ТОЙ, хто прыйдзе даглядаць за слабым і нямоглым?

Купіла  газеты. Па­чала вывучаць прапановы і попыт. Знайшла аб’яву адной жанчыны ў Вілейцы, якая шукала сядзелку для сваёй цяжкахворай мамы. Вырашыла прадставіцца жанчынай, якая шукае месца ся­дзелкі, і распытаць пра ўмовы аплаты і працы, тонкасці і нюансы.

– Вы самі разумееце, які кантынгент можа аформіцца ​​праз сабес на такую ​​нізкую зарплату, гаворыць жанчына на другім канцы проваду. – Выносяць з дому ўсё, не паспяваеш усачыць. Я ж цэлы дзень на працы, а маму трэба паварочваць, глядзець, каб не спрабавала ўставаць, не звалілася з ложка, яна ў мяне прышпіленая рамянямі… Сама гля­дзець не магу, трэба працаваць, на жыццё зарабляць і пра пенсію думаць…

Патэлефанавала па аб’яве жанчыне, якая прапаноўвае паслугі сядзелкі – 50 тысяч у гадзіну (лета 2014). Гэта калі 10 гадзін у дзень, то паўмільёна.

Можна хоць бы пяць гадзін, тады 250 тысяч. Памнажаем на пяць дзён у тыдзень і на чатыры тыдні, атрымоў­ваецца сума ў пяць мільёнаў – ужо якая-ніякая зарплата для прыватнага прадпрымальніка, які працуе ў такой сферы. Ёсць над чым думаць. І ёсць рэзервы ў грамадстве нават без істотнага ўдзелу дзяржавы.

Фота damex.ru.

Фота damex.ru.

Прапанова для тых, хто хоча зарабіць

Пенсіі ў Беларусі маленькія. Як выжыць? Трое з маіх аднагрупніц па інстытуце сталі ўдовамі (гэта ўзрост 55-60 гадоў, пачатак пенсійнага жыцця на пенсію ў 2,5 мільёна і пры страце кармільца) і дзве з іх аўдавелі гэтым летам.

А ў пенсіянераў, якія ўжо слабеюць і маюць патрэбу ў пастаянным доглядзе, патрэбы зніжаюцца і нейкая колькасць пенсіі вызваляецца. Дзецям аддаюць, а гэтыя дзеці не маюць магчымасці аказаць дапамогу – працаваць трэба.

Вось і поле дзейнасці для прыватнага прадпрымальніка, які мог бы арганізаваць агенцтва і прыцягнуць тых, хто толькі пайшоў на пенсію, дапамагаць слабым. Адным – да пенсіі прыбаўка, а іншым, хто мае патрэбу ў пастаяннай дапамозе, – вырашэнне пытання.

І іх дзецям рукі развязаныя. А ўжо даплаціць да пяці мільёнаў нармальнага за­­­­робку з улікам таго, што вызваляецца нейкая частка пенсіі таго, хто мае патрэбу ў доглядзе, родныя ці блізкія змогуць.

Работнікі сферы адукацыі, медыцыны, псі­холагі, выхавальнікі дзіцячых садоў, біб­ліятэкары… Ды колькі яшчэ тых, хто мог бы прыняць удзел, працуючы ў такой сферы, у якой вельмі маюць патрэбу адзінокія састарэлыя людзі. Гэта проста знаходка нават для новых працоўных месцаў людзям працаздольнага ўзросту, але самае галоўнае – вырашэнне вельмі важнага пытання дапамогі старэючым і нямоглым ў соцыуме.

Бо не адну мяне жыццё закінула ў іншыя землі. І мая мама не адна, хто застаўся без усялякай дапамогі, калі нечакана аслаб. Ды колькі дзяцей жывуць удалечыні ад дзяцей і ў самой Беларусі і якія па розных прычынах не могуць забраць бацькоў да сябе, а тым больш быць побач, калі неабходны догляд.

За адсутнасцю до-сведу ў нашай краіне па арганізацыі такіх агенцтваў, дзе право­дзяць двух-трохтыд-­ нёвае навучанне тых, хто ўладкаваўся б на працу, і гэтыя ж агенцтвы з’яўляюцца калектарамі попыту і прапановы на адпаведныя паслугі, то можна запазычыць досвед іншых краін, суседзяў ці далей. Цяпер з дапамогай інтэрнэту ёсць доступ да многага, не выходзячы з дому.

Фота med-akademiya.ru.

Фота med-akademiya.ru.

Усё ў жыцці так, як трэба таму і быць

Мінулай вясной у Таронта я атрымала ліст ад сваёй даўняй прыяцелькі Святланы з Іспаніі. Яна жыве там з сынам з 1995 года. А мама яе жыла тут, у Мінску. Памёр у мамы муж, другі, з якім пражыла яна ў другім шлюбе шчаслівым жыццём 25 гадоў.

Памёр па дарозе з рынку, пайшоў на Камароўку па прадукты і не вярнуўся. Яму было за 90. Маме Святланы – менш. Яе сталі адольваць дзеці мужа ад першага шлюбу, вядома, адносна кватэры. І Святлана праз паўгода пасля яго смерці выехала цягніком з Іспаніі ў Мінск, каб дапамагчы маме.

Пакуль Святлана даехала, мама памерла, пра што яна распавяла мне ў сваім лісце: “Хавала адна, з усім прыйшлося разбірацца хутка і ў кароткі час. Сама разумееш, як яно, калі чалавек вось так нечакана сыходзіць, мне трэба паспець усё і вярнуцца своечасова, там праца і… Ехала дапамагчы, а прыехала хаваць”.

Я трымала гэты ліст у руках, думала пра сваю маму, якая яшчэ была жывая, і адказала на ліст тут жа вечарам, не­адкладна: “Дарагая Светачка, усёй душой спачуваю табе і супе­ражываю ва ўсім, што здарылася. Разумею, як цяжка табе прыйшлося. Але хачу сказаць табе тое, аб чым ты нават не думаеш. Табе трэба па­дзякаваць сваёй маме за тое, што яна не абцяжарыла цябе лішнімі клопатамі і не павесіла на цябе гады сваёй слабасці, бо ніхто не ведае, што б яе магло спасцігнуць. У нас жа ў Беларусі гэтая сфера зусім не развітая – догляд за састарэлымі. Ні спецыяльных дамоў у гарадах не будуюць з медыцынскім абслугоў­ваннем на месцы і сталовымі, ні бізнесу няма з работнікамі, якія аказваюць гэтыя пас­лугі. Так што скажы маме вялікі дзякуй за тое, што, пакуль ты даехала, яна ціха сышла. Яна ж разумела, што ты далёка і часта не наездзішся”.

Неўзабаве ад Святланы прыйшоў адказ: “Ты ведаеш, я вельмі ўдзячная табе за твой ліст. Я зусім інакш паглядзела на маміну смерць”.

Удзячнасць

ДЗЯКУЙ ВАМ, МАМЫ! Дзякуй за ваша разуменне, за вашы рашэнні, за ваш ціхі своечасовы зыход. Нізкі вам паклон ад нас, далёкіх дачок і сыноў, якіх жыццё параскідала па краінах і кантынентах.

ДЗЯКУЙ! Дзякуй тым, хто прачытаў гэтыя радкі, хто задумаўся, хто, можа, вырашыць наладзіць гэту сферу прыватнага прадпрымальніцтва, адкрыўшы агенцтвы па ўсёй рэспубліцы, уклаўшы сродкі ў будаўніцтва спецыяльных дамоў з абслугоўваннем старых і слабых людзей з прыцягненнем іх жа зберажэнняў, хто данёс гэты артыкул да дзяржаўных структур і чыноўнікаў, якія непасрэдна могуць вырашаць гэтыя пытанні на тэрыторыі Беларусі.

Аб’яднаўшы думкі і намаганні, людзі заўсёды знойдуць шляхі вырашэння любых праблем. А гэта – адна з важных. Бо ўсе мы, усе без выключэння, раней ці пазней самі патрапім у катэгорыю слабых і састарэлых. Дык ці не лепш зараз і ўжо паклапаціцца аб сваёй будучай старасці і дапамагчы старэючым побач з намі бацькам.

Дзякуй і табе, мая мама, што ты амаль да самага зыходу была на нагах і ўсё рабіла сама, дзякуй табе, што час тваёй слабасці і патрэбы ў догледзе быў кароткім, дзякуй, жыццё, што побач была сям’я маёй сястры і дапамога была аказаная. А я не змагла здалёк прыехаць, бо разам з мамай на адным тыдні мяне пакінуў мой малодшы сын.

Антонія ІЛЬІНСКАЯ, інжынер, паэтка і даследчыца, ураджэнка Маладзечна, Канада, [email protected]

Вадохрышча ў Насілаве: «А адчуванне, быццам цябе жарам абдалі» (Фота)

Лебедзева: палкавы абраз грузінскага палка захавала жанчына з трагічным лёсам

Галіна Буркевіч: Пра міліцыянера і дзяўчынку ў магазіне

«Нязжатая паласа» — ліст у рэдакцыю ад Галіны Буркевіч

Першынцы энэргетыкі ў рэгіёне

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце