weather 16° Маладзечна
weather 16° Вілейка
weather 17° Смаргонь
weather 16° Ашмяны
weather 14° Валожын
weather 16° Мядзел
weather 17° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
20.01.2016 18:29 ,

Сёння на Вілейшчыне пачалі акцыю па ўсталяванні беларускамоўных шыльдаў на дамы ветэранаў (Дадалі фота 21.01)

Так выглядае новая шыльда.

Гэтую акцыю распачалі з усталявання шыльды на дом жыхара вёскі Хаценчыцы. І якраз у дзень 90-гадовага юбілею Аляксандра Іванавіча Кажуры, 20 студзеня.

Акцыю “Тут жыве ветэран” ініцыяваў Беларускі фонд міру. Але спачатку не было ідэі рабіць шыльды менавіта па-беларуску. Актывіст Алесь Раткевіч з Чысці падчас сустрэчы са старшынёй праўлення Беларускага фонду міру Максімам Місько патлумачыў, што варта зрабіць надпіс на шыльдах на беларускай мове. Да яго парады прыслухаліся.

Алесь Раткевіч адзначыў, што мерапрыемства прайшло вельмі цёпла і нават па-сяброўску шчыра.

Акцыя “Тут жыве ветэран” накіраваная на прыцягненне ўвагі да тых, хто змагаўся з фашызмам. Аляксандр Кажура стаў першым удзельнікам акцыі.

Шыльду ўсталёўвалі навучэнцы Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча.

У межах акцыі фонду запланавана абысці ўсіх ветэранаў, якіх засталося каля 12 тысяч. Арганізатары плануюць закончыць акцыю да 9 мая.

Фота Аляксандра Раткевіча.

Фота Аляксандра Раткевіча.

Фота Аляксандра Раткевіча.

Фота Аляксандра Раткевіча.

Фота Аляксандра Раткевіча.

Фота Аляксандра Раткевіча.

Фота Аляксандра Раткевіча.

Фота Аляксандра Раткевіча.

Фота Аляксандра Раткевіча.

Фота Аляксандра Раткевіча.

Жыхары Новай Гуты сабралі грошы на мемарыял для аднавяскоўцаў, якія не выжылі ў вайну

Невядомая гісторыя. Батурына

Яе юнацтва было ў вайну. Перажыла акупацыю, допыт НКВД, пасляваенныя складанасці − лёс Валянціны Махнач з Валожына (Частка 2)

Адны перасыпалі рэшатам астанкі людзей, іншыя рызыкавалі сваімі дзецьмі, каб кагосьці выратаваць. Тыповыя лёсы ў вайну жыхароў Лебедзева

«Забілі б і нас, і іх», − як беларускі хлопчык з Даўгінава дапамагаў ратаваць яўрэйскую сям’ю са спіса Кісялёва

Як кравецкая справа дапамагла прайсці вайну Івану Капцюгу з Вілейкі

Сваячка вязня лагера «Шталаг-342» пра брата дзядулі даведалася ў сне

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце