weather 25° Маладзечна
weather 25° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 25° Ашмяны
weather 22° Валожын
weather 25° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
21.01.2016 14:39 ,

15-гадовыя валожынцы не маглі адрамантаваць матацыкл, таму скралі ў знаёмага

Фота: photoral.ru.

У аднаго з хлопцаў, жыхара Валожынскага раёна, зламаўся матацыкл. Спачатку ён спрабаваў парамантаваць яго, але не атрымалася. Падумаўшы, ён успомніў, што ў знаёмага яго сябра ёсць такая ж самая мадэль матацыкла. 

Сабраўшыся разам, хлопцы вырашылі скрасці матацыкл. Зрабілі ўвечары, каб ніхто не бачыў. Ажыццявіць гэта было няцяжка: матацыкл стаяў на дварэ, накрыты плёнкай.

Крадзеж раскрылі раніцай.

Заўважыла прапажу маці знаёмага хлопцаў. Каля дзесяці вечара яна пайшла ў гарадскую лазню, матацыкл стаяў на месцы. Калі вярталася апоўначы, яго не было. Спыталася ў сына, ці не пераставіў, аказалася, што не. Адразу заявілі ў міліцыю.

Здарэнне адбылося 12 снежня, цяпер узбудзілі крымінальную справу. Хлопцам пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Пра здарэнне расказаў старшы следчы Валожынскага РАСК Сяргей Лапцік.

У Маладзечне хлопец ад магазіна «ўгнаў» вазок

Два пажары здарыліся ў Маладзечанскім раёне ў аўторак. На адным з іх пацярпела 92-гадовая жанчына (Фота)

17-гадовы расіянін спрабаваў незаконна перайсці беларуска-літоўскую мяжу для сустрэчы з каханай


Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.

Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце