weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 4° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 3° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4377
1 долар 2.1564
100 рас.руб. 3.2572
21.01.2016 10:43 ,

Два пажары здарыліся ў Маладзечанскім раёне ў аўторак. На адным з іх пацярпела 92-гадовая жанчына (Фота)

Фота: забяспечана Кацярынай Краўчонак.

Адзін з пажараў здарыўся з Маладзечне, другі ў Алёхнавічах.

У Алёхнавічах гарэла кватэра на другім паверсе двухпавярховага, чатырохкватэрнага дома. У выніку пажара ў кватэры закапціліся сцены, згарэла перакрыццё. 52-гадовая гаспадыня  кватэры не пацярпела. 

У гэты ж дзень пажар здарыўся і ў Маладзечне на вуліцы Тургенева.

Гарэў аднапавярховы драўляны дом.

92-гадовая гаспадыня дома шпіталізаваная ў аддзяленне рэанімацыі з дыягназам: атручэнне прадуктамі гарэння, апёкі верхніх дыхальных шляхоў.

Дом для жыцця больш непрыгодны.

Прычына абодвух пажараў высвятляецца.


Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.

Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце