weather 19° Маладзечна
weather 19° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 19° Ашмяны
weather 20° Валожын
weather 19° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3176
1 долар 1.996
100 рас.руб. 3.1527
21.01.2016 12:46 ,

У Маладзечне хлопец ад магазіна "ўгнаў" вазок

Фота: з сайта peoples.ru.

Зрабіў ён гэта не са злоснага намеру, а для таго, каб гарантавана дабрацца дадому. 

Хлопца, які ішоў па вуліцах горада, мінакі ўбачылі каля 9 гадзін вечара.

Малады чалавек быў моцна выпіўшы і вазок дапамагаў яму трымацца на нагах.

Ад магазіна, што месціцца на Вялікім Гасцінцы, да месца, дзе яго спынілі супрацоўнікі міліцыі,  хлопец прайшоў прыкладна паўтара кіламетра.

На вуліцы Францішка Скарыны хлопца пазбавілі яго “транспартнага сродку”.

Намеснік  начальніка Маладзечанскага райаддзела ўнутраных спраў па ідэалагічнай рабоце Уладзімір Васількоў гэту сітуацыю пракаментаваў так:

– Гэта справа для міліцыі настолькі дробная, што я нават не ведаю, што вам адказаць. Калі хлопца і затрымалі, то ніякай меры пакарання ў дачыненні да яго не ўжывалі. Маёмасць магазіна вярнулі па адрасе.

У магазіне, адкуль хлопец “пазычыў” вазок, пракаментавалі, што гэта далёка не адзіны выпадак:

– О, мы нашыя вазкі дзе толькі не знаходзілі! Вярталі з заправак з розных раёнаў горада. Але часцей за ўсё збіраем іх на невялікай адлегласці ад магазіна. Летам, канешне, звозяць  часцей. Сочыць за колькасцю вазкоў ахова магазіна. 

Вадохрышча ў Насілаве: «А адчуванне, быццам цябе жарам абдалі» (Фота)

Аддаю пяцімесячнае кацяня


Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.

Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце