weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 28° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 26° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 28° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
21.01.2016 11:43 ,

З якімі пытаннямі прыходзілі жыхары Вілейшчыны на прыём да старшыні Мінскага аблвыканкама

Сямён Шапіра і старшыня Вілейскага райвыканкама Віктар Кот.

Старшыня Мінскага аблвыканкама Сямён Шапіра даручыў прааналізаваць працу маршрутных таксі ў Мінскай вобласці і пры неабходнасці ўнесці ў яе карэкціроўкі. Адпаведнае распараджэнне ён даў учора ў час выязнога прыёму грамадзян, якія пражываюць у Вілейскім раёне.

Падставай да адпаведнага даручэнні губернатара стаў разгляд звароту дзвюх жыхарак вёскі Карпавічы. Жанчыны звярнуліся да Сямёна Шапіра па пытанні добраўпарадкавання аўтадарогі Н9119 Радашковічы-Загорцы-Карпавічы і графіка працы грамадскага транспарту па існуючых маршрутах. Па іх словах, стан пясчана-жвіровага пакрыцця дарогі з’яўляецца праблемай, з-за якой у Карповічы не заўсёды даходзяць рэйсавыя аўтобусы. Гэта абцяжарвае сувязь з гарадамі вобласці і са сталіцай.

Акрамя таго, адзін з найбольш зручных маршрутаў арганізаваны суседнім Маладзечанскім раёнам. У ходзе гутаркі высвятлілася, што праз населены пункт ўсё ж праходзяць некалькі маршрутаў грамадскага транспарту дзяржаўных і прыватных перавозчыкаў Вілейшчыны, якія дазваляюць дабрацца да раённага цэнтра, а адтуль – у іншых кірунках. Жанчыны панаракалі, што часцяком такія паездкі з’яўляюцца даволі затратнымі. Па іх здагадцы, недаезд аўтобусаў становіцца яшчэ і следствам працы прыватных маршрутных таксі. Заяўніцы выказалі меркаванне пра неабходнасць павелічэння колькасці рэйсаў дзяржаўных перавозчыкаў.

Сямён Шапіра звярнуў увагу, што рэйсы, аб якіх ідзе гаворка, з’яўляюцца нізкарэнтабельнымі, тым больш у населеных пунктах, дзе пражывае невялікая колькасць жыхароў. Старшыня аблвыканкама звярнуў увагу старшыні Вілейскага райвыканкама Віктара Ката на неабходнасць грэйдзіравання дарогі, пра якую вялі размову жанчыны, а таксама на больш цеснае ўзаемадзеянне ў арганізацыі перавозак з прадпрыемствамі-перавозчыкамі, у тым ліку іншых раёнаў.

Што ж тычыцца маршрутных таксі, губернатар даў даручэнне Мінаблаўтатрансу і камітэту эканомікі Мінаблвыканкама ў цэлым па вобласці прааналізаваць іх працу. “Калі перавозкі маршрутнымі таксі прыбытковыя, а аўтобусныя стратныя, трэба пераразмеркаваць маршруты. Хочаш вазіць, дзе ў цябе будзе поўны аўтобус, – калі ласка, але трэба ездзіць і там, дзе не вельмі выгадна, дзе працуюць дзяржаўныя перавозчыкі”, — сказаў Сямён Шапіра.

Жыхарка аграгарадка Даўгінава прыйшла на прыём з пытаннем пастаноўкі на баланс і тэхнічнае абслугоўванне 12-кватэрнага жылога дома, у якім пражывае сама.

Яшчэ ў пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя большасць кватэр было прыватызавана, і дом быў зняты з балансу адной з арганізацый. Праз некалькі гадоў на ўзроўні Мінаблвыканкама было прынята рашэнне аб вяртанні дома на баланс той жа арганізацыі, адна з кватэр у якім ёй на той момант належала, аднак яно не было выканана. З цягам часу ўсе кватэры ў доме перайшлі ва ўласнасць грамадзян. Ім прапаноўвалі стварыць таварыства ўласнікаў, аднак малая колькасць працаздольных жыхароў з’яўляецца непрымальным варыянтам кіравання нерухомасцю.

Сямён Шапіра распарадзіўся аказаць садзейнічанне ў пастаноўцы дома на баланс прадпрыемства сістэмы ЖКГ, аформіць адпаведныя дакументы ў бліжэйшы час і ў будучыні запланаваць ўключэнне дома ў графікі рамонту. Жанчына патлумачыла губернатару, што ў пад’ездзе дома, дзе знаходзіцца яе кватэра, сіламі жыхароў наведзены парадак, праведзена афарбоўка сцен, ажыццяўляецца рэгулярная ўборка.

Шэраг грамадзян звярталіся да Сямёну Шапіра па пытаннях, якія патрабуюць разгляду ў судовым парадку. Ім былі дадзены тлумачэнні аб неабходнасці чакання рашэнняў суда. Губернатар лічыць неабходным звярнуць увагу заяўнікаў на немэтазгоднасць запісу да яго на асабісты прыём па такіх падставах. Гэта тармозіць рашэнне больш важных і абгрунтаваных пытанняў.

Старшыня Мінаблвыканкама больш чым за тры гадзіны выслухаў 10 грамадзян.

Іх звароту тычыліся адводу зямельнага ўчастка пад пабудаваны аб’ект турыстычнага комплексу і падаўжэння тэрмінаў інвестыцыйнага дагавора, капітальнага рамонту жылога дома, вылучэння матэрыяльнай дапамогі, прыватызацыі жылля, працоўных спрэчак і іншага. Усе звароты будуць разгледжаны ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Валянцінка ручной работы можа дапамагчы двухгадовай Ганначцы атрымаць шанец на выздараўленне

Сёння на Вілейшчыне пачалі акцыю па ўсталяванні беларускамоўных шыльдаў на дамы ветэранаў (Дадалі фота 21.01)

Нараджэнні, шлюбы, смерці – дэмаграфічная статыстыка Вілейшчыны за 2015 год

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце