weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 23° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 23° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 23° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
22.01.2016 10:33 ,

Адпачываем на выхадных. Напярэдадні Дня закаханых – як вярнуць каханне, якое знікае

Да Дня закаханых засталося 24 дні. Варта задумацца, што б вы хацелі змяніць у асабістым жыцці за гэты час: вярнуць любімага чалавека, з якім паспрачаліся; зрабіць неверагодны ўчынак, які выкліча захапленне ў вашай другой палавіны альбо проста разам правесці гэты час і падумаць пра будучыню.

На гэтыя развагі вас падштурхне фільм  “Статус: Свабодны”.

Кіно: як вярнуць каханне, якой знікае

Фота vokrug.tv.

Фота vokrug.tv.

Расійская камедыя  “Статус: Свабодны” – гісторыя пра каханне, якое хочацца вярнуць. У фільме граюць адны з найпрыгажэйшых маладых расійскіх акцераў – Ліза Баярская і Даніла Казлоўскі.

Мікіта марыў стаць комікам, але працаваў майстрам па прынтам. Аднойчы ад яго сышла дзяўчына. І сышла да стаматолага. Спачатку Мікіта думаў, што хутка верне каханую, а сама яна просіць застацца сябрамі.

Галоўны герой збіраецца адпомсціць канкурэнту. Стварае блог і выступае на папулярным шоў. Там ён выплсквае свае эмоцыі і знаходзіць папулярнасць.

Галоўны герой мультфільма “Кунг Фу Панда 3” По нарэшце сустрэўся са сваім татам. Той паказаў яму месца, дзе жывуць такія самыя панды. Але злы Кай са звышздольнасцямі хоча знішчыць усіх майстраў кунг-фу ў Кітаі.

Тады По збіраецца навучыць баявому мастацтву сваіх новых сваякоў – вяслых і нязграбных пандаў. Ім трэба аб’яднацца і стаць моцнымі, каб супрацьстаяць магутнаму злу.

Папярэднія часткі мульціка былі вясёлыя і даволі мілыя, а карцінка прыемная воку. Таму ёсць усе шанцы, што гэтая частка будзе яскравай і забаўнай.

Працягваюць пракат: змаганне за выжыванне ці расійскія камедыі

Фота film495.ru.

Фота film495.ru.

На гэтым тыдні прапануюць таксама расійскі фільм пра прыгоды падлеткаў у піянерскім летніку “Маё піянерскае 2” і амерыканскі постапакаліптычны блокбастар “5-я хваля”. Пра гэтыя фільмы вы можаце прачытаць у мінулым выпуску “Афішы” ад “РГ”.

Фота taringa.net.

Фота taringa.net.

Заканчваецца пракат расійскіх карцін, якія выйшлі адмыслова на навагоднія святы. Пра вяслы мультфільм “Іван Царэвіч і Шэры Воўк 3”, караоке-камедыю “Самы лепшы дзень”  і фільм для аматараў песенных шоу “Галасы вялікай краіны” вы можаце прачытаць тут.

Фота odessa-life.od.ua.

Фота odessa-life.od.ua.

Там жа вы знойдзеце апісанне інтрыгуючай расійскай фантастыкі “Мафія: Гульня на выжыванне” і амерыканскай карціны з бліскучай гульнёй Леанарада ды Капрыё “Выжыўшы”.

У Вілейцы і Мядзеле выберуць “Новыя імёны Беларусі”

У Вілейскім Палацы культуры 22 студзеня адбудзецца раённы этап рэспубліканскага прафсаюзнага творчага конкурсу “Новыя імёны Беларусі-2016”. А  праз два дні, у нядзелю, такое ж мерапрыемства пройдзе ў Мядзеле, у гарадскім Доме культуры.

Пачатак абодвух канцэртаў у 15 гадзін, уваход вольны.

Сёлета конкурс праходзіць у дзвюх намінацыях. Адна з іх – “Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”. Тут будуць ацэньваць жывапіс, скульптуру, графіку, фатаграфію і іншыя творы. Другая намінацыя – “Сцэнічная творчасць” (вакальная, харэаграфічная, тэатральная).

Рэпертуар на 22-28 студзеня ў кінатэатрах Маладзечна і Вілейкі, рэпертуар тэатраў

Віляйчанка прэзентуе кнігу пра вёску Багданава

Стартавала акцыя «Я за беларускую мову на Еўрабачанні-2016!»

Як не патрапіць падчас дэнамінацыі ў кіпці махляроў. Прэцэдэнт ужо ёсць

Падчас квэста ўдзельнікі прайшлі месцамі Генадзя Каханоўскага (+Фота)

Бібліятэка ладзіць інтэлектуальную гульню з вядучым Паўлам Свярдловым

Дзе ў Маладзечне можна ўзяць канькі і лыжы напракат (Адрасы, час працы)

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце