weather -3° Маладзечна
weather -3° Вілейка
weather -1° Смаргонь
weather -3° Ашмяны
weather -3° Валожын
weather -3° Мядзел
weather -1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4349
1 долар 2.1455
100 рас.руб. 3.261
22.01.2016 11:01 ,

Асуджаны да расстрэлу віляйчанін падаў скаргу ў Вярхоўны суд

Аднойчы смяротнае пакаранне віляйчаніну замянілі на 15 год калоніі.

Асуджаны да смяротнага пакарання жыхар Вілейкі 20 студзеня накіраваў касацыйную скаргу ў Вярхоўны суд.

Тэрмін абскарджвання прысуду сканчаўся 20 студзеня – бо прысуд на рукі мужчына атрымаў 11 студзеня.

–  Як правіла, ад часу падачы скаргі да яе разгляду ў звычайных сітуацыях можа праходзіць да паўгода. Мяркую, дзесьці летам калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда будзе разглядаць скаргу, – патлумачыў каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда.

Нагадаем, што ў Вілейцы 5 студзеня Мінскі абласны суд вынеc смяротны прысуд 48-гадоваму віляйчаніну, які збіў да смерці сужытніцу.

Раней мужчыну ўжо прыгаворвалі да смяротнага пакарання за здзейсненыя ў 1989 годзе злачынствы. Але Вярхоўны суд па яго скарзе тады прысуд адмяніў. У выніку смяротнае пакаранне замянілі на 15 год калоніі.

У Вілейцы вынесены першы сёлета ў Беларусі смяротны прысуд – асудзілі віляйчаніна, які збіў да смерці жанчыну

Што расказвае былая жонка пра віляйчаніна, якога прыгаварылі да расстрэлу

Што кажуць наконт смяротнага прыгавору віляйчаніну прадстаўнік пракуратуры і праваабаронца


Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.            

Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце