weather 19° Маладзечна
weather 19° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 19° Ашмяны
weather 20° Валожын
weather 19° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3176
1 долар 1.996
100 рас.руб. 3.1527
22.01.2016 09:07 ,

Эканамісты пра тое, колькі будзе каштаваць долар і як стабілізаваць курс

Фота: sharij.net.

У 2008 годзе за долар давалі 2100 рублёў. У 2010-м – 3000. У 2011-м – 9000. У снежні 2014-га рубель упаў да 14500. А ў студзені 2016-га перакрочыў мяжу 20 000. У такіх умовах няма сэнсу збіраць грошы ў рублях. Няма ніякага аўтарытэту ў рубля. А ўсе лічбы эканамічнага росту сцірае інфляцыя.

За адзін тыдзень, з 11 да 18 студзеня, афіцыйны курс амерыканскай валюты вырас з 18750 да 20130 рублёў, дабаўляючы 200-300 рублёў за дзень. 

Яшчэ і не канец тыдню, а долар у абменніках амаль па 22 з паловай тысячы. 

Пры такой хуткай дэвальвацыі ўлады не спяшаюцца супакойваць беларусаў і агучваць свае планы стабілізацыі курса і эканомікі. Але ўжо сёння відаць, што нават бюджэт краіны, звярстаны з разліку на сярэднегадавы курс даляра 18600 рублёў, ужо неактуальны.

Былы старшыня Нацбанка Станіслаў Багданкевіч мяркуе, што ніякага антыкрызіснага плана ва ўладаў і няма. 

– Такога імклівага падзення рубля, ВУП і прыбыткаў насельніцтва можна было б пазбегнуць, – сказаў Багданкевіч «Нашай Ніве», ­– калі б мы дамовіліся з МВФ, калі б улады агучылі ўцямную стратэгію па выхадзе з крызісу. Але гэтага няма.

На думку эканаміста, рубель і эканоміка будуць падаць далей.

– У горшым варыянце я чакаю курса ў 30 тысяч да канца года. Улады, я мяркую, вымушаныя будуць пайсці на адміністрацыйныя захады – абмяжоўваць сам гандаль на валютным рынку, у абменніках. Бо я не бачу, каб яны вырашалі праблемы інакш, – падсумаваў Баданкевіч.

З ягоным прагнозам што да 30 тысяч рублёў за даляр не пагаджаецца старэйшы фінансавы аналітык «Альпары» Вадзім Іосуб, але таксама адзначае, што і падставаў для аптымізму няма. 

– Канкрэтных лічбаў сёння не дасць ніхто, бо на курс уплывае цэлы шэраг вонкавых і ўнутраных чыннікаў. Гэта і падзенне цаны на нафту, і падзенне расійскага рубля. Але я б асабліва адзначыў няўдалы дэкрэт №7, які зрабіў непрыцягальнымі ўмовы банкаўскіх дэпазітаў, і людзі пачалі іх забіраць, купляючы за гэтыя грошы валюту, – сказаў Іосуб.

Адзінае, што можа нас выратаваць, паводле эканаміста, гэта чаканы крэдыт ад МВФ.

– Калі ўлады здолеюць дамовіцца пра крэдыт, то гэта дапаможа стабілізаваць курс, запаволіць ягонае падзенне. Але нават крэдыт не дасць адскоку курса назад, – перакананы аналітык. 

І трэці эканаміст, Зміцер Крук, якога мы запыталіся пра курс рубля, прадказаў далейшы рост амерыканскай валюты.

– На пачатак лета я бачу курс 24 тысячы рублёў. Але як будзе дакладна, сказаць цяжка. Калі нафта стабілізуецца на ўзроўні 30 даляраў за бараль, то і беларускі рубель завісне на ўзроўні 20 тысячаў за даляр, гэта калі не ўлічваць унутраных эканамічных праблем, якія таксама трэба развязваць. Прычын казаць, што ў перспектыве беларускі рубель умацуецца, – няма, – перакананы Зміцер Крук.

Арцём Гарбацэвіч, «Наша Ніва».

Сёння долар падскочыў ажно на 5%

Афіцыйны курс Нацбанка на аўторак: даляр – 20 419 (рост +287), еўра – 22 227 беларускіх рублёў

Курс долара перавысіў 20 100 рублёў, еўра – амаль дасягнуў 22 000 рублёў

Ацяпленне ў кватэрах, якія пустуюць, падаражэла амаль у два разы

Газ, электрычнасць і цеплавая энергія падаражэлі на 20%

Дзяржаўная медыцына падаражэла: глядзіце новыя цэны на дыягностыку, медыцынскія даведкі

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце