weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 19° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 19° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
22.01.2016 16:06 ,

У Маладзечанскім раёне ўчора адсутнічала святло з-за кароткага замыкання (Фота)

Фота: з сайта all-pix.com.

Больш за 14 тысяч чалавек у Мінскай вобласці вечарам 21 студзеня засталіся без электрычнасці. Аварыйнае адключэнне святла адбылося ў Маладзечанскім раёне: спынілася падстанцыі “Чысць”. 

Пацярпеў і Мінскі раён. Агулам без святла засталіся 56 населеных пунктаў, у якіх размешчаныя 76 шматкватэрных і 4137 прыватных жылых дамоў, пяць малочна-таварных ферм і два цэнтральныя цеплапункты ў пасёлку Чысць.

Для забеспячання электрычнасцю выкарыстоўвалі два перасоўных генератара. Мяркуецца, што адключэнне адбылося з-за падзення дроту неэксплутаванай паветранай лініі электраперадачы 330 кВ “Паўночная-Маладзечна” на лінію 110 кВ. Апоўначы электразабеспячэнне цалкам аднавілі, паведамляе прэс-служба МНС.

Кацярына Краўчонак,спецыяліст групы прапаганды і навучання Маладзечанскага ГРАНС  расказала, што паведамленні пра адключэнне электраэнергіі сталі паступаць каля 19 гадзін.

У Чысць направілі аварыйную брыгаду Маладзечанскіх электрасетак. Насамрэч, прычынай здарэнне стала кароткае замыканне.

Работнікі МЭС праводзілі работы па зазямленню правадоў лініі электраперадач 110 кВ,якія зваліліся. Убіралі  і абразалі дрот лініі 330 кВ, аднаўлялі правады лініі 110 кВ.

Па стане на 23:00 без электрычнасці заставалася пяць населеных пунктаў, адна кацельня.

У 23. 45 энергазабяспечанне было адноўленае.

Калі адбылося адключэнне святла, жыхарам Чысці прыйшло паведамленне наступнага зместа:

“Электрасеткі. 21/01 Пашкоджанне ліквідуем да 22 / 01. Выбачайце”.

Фота забяспечана Кацярынай Краўчонак

Фота забяспечана Кацярынай Краўчонак

Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.            

Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце