weather 25° Маладзечна
weather 25° Вілейка
weather 28° Смаргонь
weather 25° Ашмяны
weather 26° Валожын
weather 25° Мядзел
weather 28° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
22.01.2016 10:12 ,

Выбіраем пераможцу конкурсу «Натхняй сваёй гісторыяй здароўя»

Фота: rh.by.

Сёння мы адкрываем галасаванне за пераможцу конкурсу ад "Рэгіянальнай газеты" і крамы "Астравок здароўя".

Конкурс “Натхняй сваёй гісторыяй здароўя” праходзіў ад 25 снежня да 14 студзеня. У выніку маем чатырох прэтэндэнтаў на прыз ад партнёра конкурсу – магазіна “Астравок Здароўя”. Пераможца атрымае ручны масажор з насадкамі.

“Рэгіянальная газета” распачала конкурс “Натхняй сваёй гісторыя здароўя” для таго, каб чытачы падштурхнулі адзін аднаго да больш здаровага і якаснага жыцця. Каб мы парадаваліся перамогам тых, у каго атрымалася дасягнуць поспехаў у працы над дасканаласцю свайго цела. І каб тыя, хто яшчэ не мае перамог ці толькі на пачатку шляху, зразумеў, што усё дасягальна на прыкладах сваіх землякоў.

Удзельнікі шчыра распавялі свае гісторыі, а цяпер справа за вамі, паважаныя чытачы. Выбірайце таго кандыдата, чыя гісторыя найбольш узрушыла вас. Вынікі лічацца толькі па колькасці галасоў у спецыяльнай форме для галасавання ніжэй.

Кандыдаты на перамогу ў конкурсе «Натхняй свай гісторыяй здароўя»

Аляксандр Быкаў, Мядзел.

Аляксандр Быкаў, Мядзел.

1. Паэт і марафонец Аляксандр Быкаў з Мядзела.

–  Нягледзячы на шырокую прапаганду здаровага ладу жыцця, цяжка пераламаць свядомасць навакольных: глядзяць на цябе, як на белую варону, – гаворыць Аляксандр. – Не адзін раз даводзілася чуць услед:“Лепей бы за плуг стаў!”, альбо “ Пайшоў бы пакасіў!”. На  што адказваў: “У мяне ўжо ўсё скошана” – і бег далей.

Васіль Лябецкі, Маладзечна.

Васіль Лябецкі, Маладзечна.

2. 66-гадовы аматар бегу Васіль Лябецкі з Маладзечна.

 – За год прабягаю дзве-тры тысячы кіламетраў. Сёлета такіх кіламетраў набралася 3 029. Лёгка падлічыць, што за 45 год я ўжо трэці круг бягу вакол Зямлі.

Барыс Прадуха, Маладзечна.

Барыс Прадуха, Маладзечна.

3. Трэнер па здаровым ладзе жыцця Барыс Прадуха з Маладзечна.

– Скажам шчыра – вя­дзенне здаровага ладу жыцця – прыкмета інтэлектуала, які здольны пралічыць усе магчымыя рызыкі для свайго здароўя і пазбягаць іх.

Аксана Ярашонак праз год пасля нараджэння дачкі, Ілья на Вілейшчыне.

Аксана Ярашонак праз год пасля нараджэння дачкі, Ілья на Вілейшчыне.

4. Настаўніца з Ільі на Вілейшчыне Аксана Ярашонак, якая пахудзела на 30 кілаграмаў пасля нараджэння дачкі.

– Мне было прыемна, што муж любіць мае 85 кілаграмаў, але я паставіла сабе мэту: на Юлін першы дзень народзінаў апрануць сваю любімую маленькую чорную сукенку.

«Натхняй сваёй гісторыяй здароўя». Аксана Ярашонак з Ільі: Пра дачушку Юлю, 85 кілаграмаў і маленькую чорную сукенку

«Натхняй сваёй гісторыяй здароўя». Барыс Прадуха: Быць здаровым, каб здзейсніць задуманае за сваё адзінае жыццё

«Натхняй сваёй гісторыяй здароўя». Васіль Лябецкі з Маладзечна: “Бягу ад старасці, бягу трэці круг вакол Зямлі”

Конкурс «Натхняй сваёй гісторыяй здароўя». Аляксандр Быкаў: “Каб мне сказалі ў 20 год, што здолею некалі прабегчы марафон, адказаў бы: “Здурэлі! ”

Конкурс ад «РГ»: Натхняй сваёй гісторыяй здароўя


Салон-магазин «Островок Здоровья» предлагает массажное оборудование для домашнего использования:

  •  массажная накидка для спины
  •  массажная подушка для поясницы
  •  ручные массажеры
  •  массажеры для стоп

Каждому посетителю апробация массажного оборудования бесплатно! 

Ждем Вас по адресу в Молодечно: В. Гостинец, 143-15 ТУ «Тройка», вход в магазин «Соседи».
Тел. (8029) 753-32-02.

Частное предприятие «Лейбмю». УНП 691891970

ТАА “Рэдакцыя газеты “Рэгіянальная газета”. УНН 600288444

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце