weather 12° Маладзечна
weather 12° Вілейка
weather 16° Смаргонь
weather 12° Ашмяны
weather 13° Валожын
weather 12° Мядзел
weather 16° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4663
1 долар 2.1261
100 рас.руб. 3.2227
22.01.2016 08:57 ,

Збілі да смерці на просьбу даць цыгарэту. Трое абвінавачаных у жорсткім забойстве маладзечанца паўстануць перад судом

Мужчыне нанеслі не менш за 40 удараў.

Цела 50-гадовага мужчыны знайшлі ў цэнтры Маладзечна ўначы 20 ліпеня.

Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрымалі трох непрацуючых жыхароў Маладзечна. Двум – па 23 гады, трэцяму – 24.

Расследаванне крымінальнай справы аб забойстве жыхара Маладзечна скончылі.

  –   Устанавілі, што пацярпелы па дарозе на працу на плошчы Старое Места ў Маладзечне сустрэў групу незнаёмых маладых людзей, – расказала афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог. –  На просьбу даць яму цыгарэту падазраваныя з хуліганскіх намераў сталі збіваць мужчыну рукамі і нагам. Удараў было не менш за 40. Ад атрыманых пашкоджанняў мужчына памёр на месцы.

Хоць падазроныя ​адмаўлялі сваю віну, следчыя аднавілі карціну таго, што адбылося. А таксама выкрылі аднаго з фігурантаў у здзяйсненні яшчэ некалькіх злачынстваў. Учыніў ён іх пасля забойства.

Так, устанавілі, што 23-гадовы маладзечанец датычны да крадзяжу ў адным з інтэрнатаў горада. Акрамя таго, малады чалавек здзейсніў серыю ўгонаў легкавых аўтамабіляў у Мінскай вобласці. Ён адкрываў аўтамабілі адвёрткай, катаўся, а пасля кідаў у розных раёнах. Аўтамабілі вярнулі ўладальнікам. Маладзечанца раней ужо судзілі за маёмасныя злачынствы.

Двум падазраваным прад’явілі абвінавачанне за забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю групай асоб з хуліганскіх намераў. А раней судзімаму маладзечанцу, апроч гэтага абвінавачвання, інкрымінуюцца яшчэ два артыкулы за крадзеж і ўгон, учыненыя паўторна.

Абвінавачаныя заключаныя пад варту. Крымінальную справу перадалі пракурору для накіравання ў суд.

У Вілейцы дырэктар у дырэктара выцягнуў грошы з курткі

Валожын: скралі 11 мяхоў збожжа, якое суседцы выдалі замест зарплаты

15-гадовыя валожынцы не маглі адрамантаваць матацыкл, таму скралі ў знаёмага


Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.

  Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце