weather 4° Маладзечна
weather 4° Вілейка
weather 12° Смаргонь
weather 4° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 4° Мядзел
weather 12° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
23.01.2016 15:21 ,

Маладзечанцы выйшлі ў фінал Кубка вобласці па міні-футболе, у Мядзеле стартаваў чэмпіянат раёна і іншыя навіны з Вілейкі, Смаргоні, Ашмянаў

Маладзечанцы пазмагаюцца за Кубак вобласці па мін-футболе.

У чэмпіянаце Гродзенскай вобласці па міні-футболе “Вілія” са Смаргоні 17 студзеня са Смаргоні прымала аўтсайдара,“Навагрудак”. І ў сваёй перавазе усумніцца не дала. Перамога 16:8.

– Пасля першага тайма вялі 9:2, – расказвае гулец “Віліі” Віталь Будай. – А вось у другім тайме расслабіліся. За што і паплаціліся, прапусціўшы шмат галоў.

 “Меліяратар” з Астраўца ездзіў у госці да лідара групы, “Легенды” з Іўя. Першы тайм гаспадары выйгралі 8:2. А канчатковы вынік 17:7 на карысць “Легенды”.

“Ашмяны” гэты тур прапускалі. У групе “Поўнач” “Вілія” ідзе на другім месцы з адставаннем у шэсць ачкоў ад лідара. “Ашмяны” – на трэцім, “Меліяратар” – на чацвёртым. “Вілія” і “Ашмяны” правялі на матч менш, чым астатнія каманды.

Маладзечанцы выйшлі ў фінал Кубка Мінскай вобласці па міні-футболе

Адбыліся папярэдні гульні Кубка Мінскай вобласці па міні-футболе. Каманды з рэгіёна гулялі ў Лагойску. Адзіную пуцёўку ў фінал аспрэчвалі каманды Маладзечанскага, Вілейскага, Мядзельскага і Лагойскага раёнаў.

Вынікі матчаў паміж камандамі рэгіёна такія. Маладзечанцы перамаглі віляйчан 3:1 і мядзельчан 11:5. Вілейка згуляла з Мядзелам унічыю 4:4.

У выніку маладзечанцы перамаглі ў турніры і выйшлі ў фінал. Вілейская каманда – на другім месцы. Мядзяльчане набралі роўную колькасць ачкоў з віляйчанамі, чатыры: абедзве каманды яшчэ перамаглі каманду з Лагойску. Але мядзяльчане па розніцы мячоў апынуліся на трэцім месцы.

Фінальныя гульні намечаныя на 6-7 лютага. Маладзечанцы пазмагаюцца з камандамі з Барысава, Жодзіна, Салігорскага і Маладзечанскага раёнаў.

У Мядзеле стартаваў чэмпіянат раёна па міні-футболе

У ім удзельнічаюць 10 камандаў. Сярод іх – тры дэбютанты: “Спадарожнік”, ФК Union Naroch і каманда Крывіцкага спецыяльнага ПТВ №3 закрытага тыпу.

Гульні праходзяць па серадах і пятніцах у мясцовым фізкультурна-аздараўленчым цэнтры. Каманды згуляюць паміж сабой, а потым барацьбу за медалі працягне лепшая чацвёрка.

У першым туры 20 студзеня два матчы скончыліся з разгромным лікам. Каманда “ІП Мядзел” выйграла ў прадстаўнікоў аддзела адукацыі, спорту і турызму 10:0, а каманда райвыканкама разграміла ФК Union Naroch 11:0.

Затое барацьба была ў матчы паміж камандамі “Юнацтва” з Мядзела і “Зубраня”. Мядзельчане ў першым тайме выйгравалі ў леташніх пераможцаў чэмпіянату 3:1.

– Але ў другой палове другога тайму гульцы “Зубраня” перахапілі ініцыятыву. У вароты “Юнацтва” ўляцелі два аўтагалы, і матч скончыўся з лікам 7:4 на карысць “Зубраня”, – расказаў дырэктар цэнтра Андрэй Русак.


Ашмяны прымуць “Тыдзень экіпіровачнага паўэрліфтынгу”

У межах яго ад 27 па 31 студзеня ў Ашмянах пройдзе шэраг турніраў па экіпіровачным паўэрліфцінгу.

Па інфармацыі спартыўна-атлетычнага клуба “Аякс” адбудуцца адкрыты чэмпіянат рэспублікі ў трохбор’і і жыме лежачы сярод мужчын і жанчын. Таксама пройдуць адкрытыя першынства рэспублікі ў трохбор’і і жыме лежачы сярод юнакоў і дзяўчат, а таксама паміж юніёраў і юніёрак ды ветэранаў.

Ашмянцы раней здабылі шмат ўзнагарод на Кубку Беларусі па класічнаму і экіпіровачнаму пауэрліфцінгу. Фота забяспечана САК Аякс.

Ашмянцы раней здабылі шмат ўзнагарод на Кубку Беларусі па класічнаму і экіпіровачнаму пауэрліфцінгу. Фота забяспечана САК Аякс.


У Вілейцы прайшлі спаборніцтвы да Дня снегу

На цэнтральнай плошчы горада 16 студзеня прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да Дня снегу. Удзельнічалі вучні сярэдніх школ №1, №3 і №5 Вілейкі. Яны спаборнічалі ў камбінаванай эстафеце, перацягванні канату і іншых відах. Лепшыя атрымалі прызы.


Лепшыя спартсмены – у Крывасельскім сельсавеце

15 студзеня ў Вілейцы адбылася спартакіяда, у якой удзельнічалі шэсць камандаў сельскіх саветаў і каманды аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Спаборніцтвы праходзілі ў цэнтры фізкультурна-аздараўленчай работы “Сатурн”.

Каманды спаборнічалі ў шасці відах. Сярод іх былі чатыры камандныя: перацягванне канату, дартс, плаванне і камбінаваная эстафета, і два асабістыя:узніманне гіры і конкурс капітанаў. Перамагла ў спартакіядзе каманда Крывасельскага сельсавета. На другім месцы – прадстаўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму. Трэцяе месца на рахунку каманды Вязынскага сельсавета.

–  Лічу, усе каманды засталіся задаволеныя і прызамі, і тым, як прайшлі спаборніцтвы. Атрымалася ўсё дружна і зладжана, – кажа галоўны суддзя спаборніцтваў Наталля Стаўская. – Да таго ж, сёлета ў спартакіядзе ўдзельнічалі больш камандаў сельсаветаў.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце