weather 19° Маладзечна
weather 19° Вілейка
weather 25° Смаргонь
weather 19° Ашмяны
weather 21° Валожын
weather 19° Мядзел
weather 25° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
23.01.2016 23:55 ,

«РГ» узнагародзіла кіяскёраў Маладзечна і Вілейкі за найлепшыя продажы газеты

Ядвіга Чаеўская.

Сход кіяскёраў маладзечанскага аддзялення “Мін­аблсаюздруку” 18 студзеня прайшоў з гасцямі – работнікамі “Рэгіянальнай газеты”.

Начальніца аддзялення Ядвіга Чаеўская расказала пра адметнасць выдання і пра тое, што сустрэчу нала­дзілі не толькі для таго, каб пазнаёміцца, але і каб адзначыць лепшых кіяскёраў.

Галоўны рэдактар выдання Аляксандр Манцэвіч распавёў пра адметнасць “Рэгіянальнай газеты”. Пра газету расказалі таксама загадчыца аддзела інфармацыі Зоя Хруцкая, спецыяліст па распаўсюджванні Наталля Харытонава, журналістка Наталля Тур

Лепшым шасці кіяскёрам рэдакцыя ўручыла падарункі.

Гаспадароў чакала забава – чай з жартаўлівымі пажаданнямі ад рэдакцыі. Каму лёс наканаваў зладзіць вечар спеваў, а каму чакаць рамонт ці новае жыллё. 

Фота Наталлі Тур.

Фота Наталлі Тур.

Пасля ўрачыстасці работнікі рэдакцыі слухалі парады работнікаў кіёскаў, як палепшыць продаж “РГ”. 

Ядвіга Чаеўская, расказваючы пра свой калектыў, пачала са слоў “Я сваіх дзяўчат вельмі люблю!”. Сёння ў кіёсках аддзялення працуюць толькі жанчыны. Працаваць у кіёску не так проста, як можа падацца на першы погляд. Зімой холадна, летам спякотна, а кліенты вельмі розныя. Некаторыя кіяскёры сталі сапраўднымі псіхолагамі, да якіх прыходзяць як на кансультацыю. 

Начальніца адзначыла, што знайсці добрых работнікаў – задача няпростая. Але цяпер склаўся той калектыў, дзе праца стала прыносіць не толькі больш плёну, але і задавальненне для работнікаў.

Такі вынік падкрэсліваюць узнагароды. Па выніках працы ў 2015 годзе ўзнагароджаныя Ганаровымі граматамі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь кіяскёры з Вілейкі Марына Борыс і з Валожына Таццяна Арцюкевіч. Ганаровай граматай РУП “Мінабл­саюздрук” узнагароджаныя кіроўца з Вілейкі Алег Лях, арганізатар ­рознічнага гандлю Вольга Арлёнак і кіяскёр з Маладзечна Ірына Баўдзей.

Ядвіга Чаеўская прымярае фірменную майку. Фота Наталлі Тур.

Ядвіга Чаеўская прымярае фірменную майку. Фота Наталлі Тур.

Лепшыя кіяскёры па продажы “Рэгіянальнай газеты”

Лепшыя кіяскёры па продажы “Рэгіянальнай газеты” за лістапад-снежань 2015 года вызначаліся па колькасці прададзеных асобнікаў нашай газеты. Гэта аказаліся маладзечанкі Ала Борыс і Ганна Альшэўская, Алена Казакевіч і Аліна Качан з Вілейкі, а таксама Наталля Аскірка і Таццяна Паўлава з Маладзечна.

У пад­парадкаванні маладзечанскага аддзялення “Мінаблсаюздруку” знаходзяцца кіёскі на Маладзечаншчыне, Вілейшчыне, Мядзельшчыне і Валожыншчыне.

Фота Наталлі Тур.

Фота Наталлі Тур.

Як засцерагчыся ад эпідэміі грыпу, якую чакаюць у канцы студзеня-пачатку лютага

За 23 гады нас стала менш амаль на мільён. У Беларусі – чырвоны ўзровень дэмаграфічнай небяспекі

Асуджаны да расстрэлу віляйчанін падаў скаргу ў Вярхоўны суд

Адпачываем на выхадных. Напярэдадні Дня закаханых – як вярнуць каханне, якое знікае

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце