weather 24° Маладзечна
weather 24° Вілейка
weather 24° Смаргонь
weather 24° Ашмяны
weather 22° Валожын
weather 24° Мядзел
weather 24° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
23.01.2016 23:32 ,

Як засцерагчыся ад эпідэміі грыпу, якую чакаюць у канцы студзеня-пачатку лютага

Фота: momknows.info.

Сёлета ў канцы студзеня – пачатку лютага чакаюць эпідэмію сярэдняй інтэнсіўнасці.

Заразіцца грыпам вельмі лёгка. Звычайна вірус трапляе праз слізістыя рота, носа ці вачэй праз часцінкі сліны, слізі, макроты пры кашлі ці чханні. Вірус перадаецца праз посуд, ручнікі і іншыя рэчы.

Але найбольшая небяспека – хворыя на лёгкую форму грыпу, якія вядуць актыўны лад жыцця і паспяваюць заразіць вельмі многіх.

Сімптомы грыпу – дрыжыкі, павышаная тэмпература, слабасць, боль у мышцах і суставах, кашаль, насмарк, галаўны боль, боязь свету.

Грып пачынаецца востра. У першыя суткі тэмпература дасягае 38-40 градусаў. Хвароба проста валіць з ног. Пры першых сімптомах выклікайце доктара. Толькі ён можа вырашыць, на што вы хварэеце і як вам лячыцца.

Грып можа выклікаць сур’ёзныя ўскладненні – запаленне лёгкіх, бранхіт, сінусіт, атыт.

Каб не захварэць:

– Загартоўвайце свой арганізм, правільна харчуйцеся, трымайцеся рэжыму працы і адпачынку.

– Насіце адзенне па надвор’і, але не хутайцеся. Насіце шапку і цёплы абутак.

– Часцей праветрывайце пакоі і праводзьце вільготную ўборку.

– У час эпідэміі пазбягайце месцаў, дзе шмат людзей. Калі гэта немагчыма, перад выхадам змажце насавыя хады аксалінавай маззю.

– Ешце больш садавіны і гародніны, багатых вітамінамі, можаце прымяняць сродкі народнай медыцыны.

У Беларусі многія зрабілі вакцынацыю, у групах рызыкі вакцынаваных 80%. Такі працэнт рэкамендуе Сусветная арганізацыя аховы здароўя.

За 23 гады нас стала менш амаль на мільён. У Беларусі – чырвоны ўзровень дэмаграфічнай небяспекі

Асуджаны да расстрэлу віляйчанін падаў скаргу ў Вярхоўны суд

Эканамісты пра тое, колькі будзе каштаваць долар і як стабілізаваць курс

Галіна Буркевіч: Пра міліцыянера і дзяўчынку ў магазіне

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце