weather 4° Маладзечна
weather 4° Вілейка
weather 6° Смаргонь
weather 4° Ашмяны
weather 6° Валожын
weather 4° Мядзел
weather 6° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4197
1 долар 2.0988
100 рас.руб. 3.2132
24.01.2016 17:43 ,

Маладзечанскія гімназісты будуць вучыць ініцыятыўнасці: што правядзе гімназія-каледж мастацтваў у межах новага праекта

Падчас акцыі "Марш жаб" у Маладзечне.

Гімназія-каледж мастацтваў Маладзечна распрацавала мясцовую ініцыятыву, якая можа дапамагчы вучням Красненскай, Хажоўскай і Палачанскай сярэдніх школ навучыцца паляпшаць навакольны свет.

Ініцыятыва “Стварэнне ўмоў для праяўлення і рэалізацыі моладзевых ініцыятыў у інтарэсах устойлівага развіцця Маладзечанскага раёна” ўвайшла ў лік 87 лепшых. Яна атрымала грант у межах сумеснага праекта Еўрапейскага саюза і Праграмы развіцця ААН “Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь”.

Акрамя трох школ, ініцыятыва аб’ядноўвае Красненскі, Хажоўскі і Палачанскі сельвыканкамы, аддзел адукацыі, спорту і турызму Мала­дзечанскага райвыканкама, асацыяцыю “Адукацыя для ўстойлівага развіцця”.

Апошнія пяць гадоў гімназія-каледж актыўна займаецца ўкараненнем ідэі ўстойлівага развіцця, калі кожны чалавек жыве так, каб яго дзецям і ўнукам жыць было не горш.

Увесь час настаўнікі з вучнямі ладзяць сустрэчы, майстар-класы, акцыі, флэшмобы, якія прыцягваюць увагу да сацыяльных, экалагічных праблем. Такая актыўнасць стымулюе вучняў быць ініцыятыўнымі і шукаць шляхі для вырашэння самых розных задач, якія ў выніку могуць палепшыць жыццё ўсяго грамадства.

– У межах ініцыятывы гімназісты будуць дзяліцца з вучнямі трох школ раёна тым, што самі ўжо ўмеюць, – тлумачыць намесніца дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце гімназіі-каледжа мастацтваў Алена Храмцэвіч. – Узяць, да прыкладу, “Марш жаб”. Удзел у гэтай акцыі, якая адбываецца па ўсім свеце, для нас ужо традыцыйны. Вучні выходзяць на вуліцы з жабянём Фрэнкам, зробленым з пап’е-машэ, і просяць мінакоў даць абяцанне, якое дапаможа захаваць клімат на нашай планеце. І калі чалавек дае абяцанне, мусіць “накарміць” жабяня звычайным коркам, якія мы таксама бяром з сабой. Таксама з экалагічных – акцыя “Пасадзі дрэва”.

Калі гаварыць пра сацыяльныя праекты, то вучні сустракаюцца і ствараюць вырабы з дзецьмі з Маладзечанскага цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі, вучаць танцаваць дзяцей з сацыяльна-педагагічнага цэнтра Маладзечаншчыны. Акцыя “Пагавары са мной” заклікае бацькоў размаўляць з дзецьмі.

З іншых ініцыятыў – адраджэнне нацыянальнай беларускай кухні, калі гімназісты вышукваюць традыцыйныя рэцэпты, а потым дзеляцца імі з мінакамі на вуліцах горада.

– Такая практыка дае свой плён, і гэта ўжо заў­важна, – кажа Алена Храмцэвіч. – Вучні сталі больш актыўнымі, яны лепш асэнсоўваюць працэсы, якія адбываюцца ў грамадстве, і ўжо самі прапаноўваюць ідэі наступных праектаў.

Што пройдзе ў межах ініцыятывы

  • Інфармацыйная кампанія
  • Кірмаш моладзевых ідэй
  • Адкрыты раённы фестываль дзіцяча-дарослых ініцыятыў у інтарэсах устойлівага развіцця Маладзечанскага раёна
  • Навучальная паездка ў Браслаўскі раён па абмене досведам арганізацыі ўзаемадзеяння моладзі і органаў улады

Вынікам ініцыятывы стане стварэнне малога інкубатара моладзевых ініцыятыў Маладзечанскага раёна.

За 23 гады нас стала менш амаль на мільён. У Беларусі – чырвоны ўзровень дэмаграфічнай небяспекі

Эканамісты пра тое, колькі будзе каштаваць долар і як стабілізаваць курс

Як засцерагчыся ад эпідэміі грыпу, якую чакаюць у канцы студзеня-пачатку лютага

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце