weather 5° Маладзечна
weather 5° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather 5° Ашмяны
weather 5° Валожын
weather 5° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4078
1 долар 2.0999
100 рас.руб. 3.215
25.01.2016 14:22 ,

Адразу падумалі, што салют – на Вілейшчыне згарэла лазня

Згарэла лазня. Ілюстратыўнае фота.

Адбылося гэта ў вёсцы Навікі Любанскага сельсавета.

Пра тое, што гарыць лазня на лецішчы, вілейскім выратавальнікам паведамілі пасля васьмі гадзін раніцы 24 студзеня.

Напярэдадні сюды прыехалі гаспадары, жыхары Мінска. Гаспадар наносіў вады і цепліў лазню. Пасля сямі гадзін вечара пайшлі мыцца.

Раніцай мінчане прачнуліся ад таго, што нешта страляе. Адразу падумалі, што салют. Але калі паглядзелі ў вакно, убачылі, што лазня ў агні. І адразу паведамілі выратавальнікам.

У выніку агонь знішчыў лазню. Дакладная прычына пажару ўстанаўлівацца. Папярэдняя прычына – парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення, расказаў старшы інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях Дзяніс Гаўрышчук.

У Маладзечанскім раёне ўчора адсутнічала святло з-за кароткага замыкання (Фота)

У Красным на пажары загінуў 40-гадовы мужчына (Фота)

Асуджаны да расстрэлу віляйчанін падаў скаргу ў Вярхоўны суд

Збілі да смерці на просьбу даць цыгарэту. Трое абвінавачаных у жорсткім забойстве маладзечанца паўстануць перад судом

Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.

  Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце