weather 9° Маладзечна
weather 9° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 9° Ашмяны
weather 6° Валожын
weather 9° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
25.01.2016 17:08 ,

Аварыя ў Маладзечне: не трымаў належную дыстанцыю, таму наехаў на слуп

Фота: auto.onliner.by.

Здарэнне адбылося 22 студзеня а палове шостай па вуліцы Магістральнай. 

38-гадовы маладзечанец ехаў на машыне “Мерседэс-Бенц”, якая зарэгістравана ў Расіі, па вуліцы Магістральнай у накірунку Лібава-Роменскай. Ён не трымаў належную дыстанцыю перад машынай, якая ішла спераду.

Каб пазбегнуць сутыкнення, мужчына пачаў тармазіць, павярнуў машыну управа. З’ехаў на ўзбочыну, урэзаўся ў слуп. Кіроўца адразу паведаміў пра здарэнне ў міліцыю.

Мужчына цэлы, а вось машына значна пашкоджаная.

Кіроўцу пагражае штраф ад адной да пяці базавых (ад 210 тысяч рублёў да 1 мільёна 50 тысяч рублёў).

Пра здарэнне распавёў дзяржаўтаінспектар Сяргей Бартош.

Адразу падумалі, што салют – на Вілейшчыне згарэла лазня

У Маладзечанскім раёне ўчора адсутнічала святло з-за кароткага замыкання (Фота)

У Красным на пажары загінуў 40-гадовы мужчына (Фота)

Асуджаны да расстрэлу віляйчанін падаў скаргу ў Вярхоўны суд

Збілі да смерці на просьбу даць цыгарэту. Трое абвінавачаных у жорсткім забойстве маладзечанца паўстануць перад судом


Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.            

Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце