weather 24° Маладзечна
weather 24° Вілейка
weather 24° Смаргонь
weather 24° Ашмяны
weather 23° Валожын
weather 24° Мядзел
weather 24° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
25.01.2016 13:32 ,

На гэтым тыдні будзе надвор’е, характэрнае для другой паловы сакавіка (+цікавыя факты пра надвор’е ў рэгіёне)

Вёска Лохаўшчына на Валожыншчыне.

Як распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітры Рабаў, атлантычныя цыклоны і звязаныя з імі атмасферныя франты прынясуць на нашу тэрыторыю цёплыя і вільготныя паветраныя масы з акіяна.

26 студзеня, у аўторак, ноччу месцамі магчымы невялікі снег, днём у многіх раёнах пройдуць мокры снег і дождж. На гэты дзень спецыялісты абвясцілі штармавое папярэджанне: ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі чакаецца туман.

У сераду і да пятніцы магчымы дождж і мокры снег. Месцамі туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. У чацвер вецер будзе з парывамі да 15-18 м/с.

У выходныя чакаецца дажджлівае надвор’е: да ападкаў дадасца і парывісты вецер.

Кіроўцам  трэба быць асцярожнымі – у асобных раёнах галалёд, наліпанне мокрага снегу, на дарогах галалёдзіца.

Дзень

Тэмпература паветра днём

Тэмпература паветра ноччу

26 студзеня

ад +3 па захадзе да -5 па ўсходзе

ад -1 да -7, па ўсходзе ад -8 да -13

27 студзеня

ад 0 да +6

ад -5 да +2

28 студзеня 

ад 0 да +7

ад -1 да +5

29 студзеня

ад -1 да +5

ад -5 да +2

Цікавыя факты пра надвор’е ў рэгіёне

Самым халодным днём у Ашмянах было 31 студзеня 1970 года. У Слупок тэрмометра апусціўся да -31,8. Самы цёплы дзень – 26 студзеня 1990 года, было +7,4.

У Валожыне 31 студзеня 1970 года было -33,1. Самы цёплы быў 28 студзеня 1983 года, было +5,6.

Да -34,6 слупок тэрмометра апусціўся 31 студзеня 1956 года ў Вілейцы. Самы цёплы дзень – 26 студзеня 1990 года. Паветра прагрэлася да +7.

«Наша Ніва» паводле .

Як засцерагчыся ад эпідэміі грыпу, якую чакаюць у канцы студзеня-пачатку лютага

Футуролаг Аляксандр Аніскевіч: Новым лідарам у свеце мусіць стаць Усходняя Еўропа, а мадэль жыцця да 2020 года непрадказальна зменіцца

За 23 гады нас стала менш амаль на мільён. У Беларусі – чырвоны ўзровень дэмаграфічнай небяспекі

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце