weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 10° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 10° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
25.01.2016 09:42 ,

З 1 лютага павышаюцца дапамогі на дзяцей да трох гадоў. Максімум на долар

Павысіцца дапамога па доглядзе за дзецьмі.

З 1 лютага перагледзяць памеры дапамог, якія выплачваюць бацькам, якія знаходзяцца ў адпачынку па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў. Сумы выплат будуць павялічаны на 16.800-21.500 рублёў у залежнасці ад віду дапамогі. Атрымліваецца, што выплаты дэкрэтніцам выраслі максімум на адзін долар

Дапамогі бацькам у дэкрэтным адпачынку, пераглядаюцца раз у квартал. Памер выплат залежыць ад памеру сярэднямесячнага заробку за папярэдні квартал. Калі ж заробак за справаздачны перыяд упаў, то дапамога на дзіця да трох гадоў не мяняецца.

У чацвёртым квартале 2015 года сярэдні заробак у краіне, па дадзеных Белстата, склаў 7 мільёнаў 1 тысяча 336 рублёў. Гэтая сума на 47.842 рублі больш, чым за трэці квартал мінулага года.

Нагадаем, апошні раз дапамогі дэкрэтніцам пераглядаліся 1 лістапада. Тады рост склаў 90-115 тысяч рублёў.

Такія памеры дапамог будуць дзейнічаць з 1 лютага па 30 красавіка 2016 года.

Памеры дапамогі па доглядзе дзіцяці да трох гадоў

від дапамогі

памер ад заробку за квартал

сума, рублёў

на першае дзіця

35%

2 450 000

на другое і наступных

40%

2 800 500

на дзіця-інваліда

45%

3 150 600

З 1 лютага таксама перагледзяць памер бюджэту пражытачнага мінімуму, да якога прывязаныя у тым ліку аднаразова выплаты ў сувязі з нараджэннем дзіцяці.

«Наша Ніва» паводле .

Плануюць скараціць адпачынак па доглядзе за дзецьмі да двух гадоў

Літоўскі досвед: дзеці могуць абыходзіцца танна

Добраахвотна і праз касу. Міністэрства адукацыі выказалася пра школьныя паборы

30 пытанняў, якія варта задаваць бацькам сваім дзецям-школьнікам

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце