weather 17° Маладзечна
weather 17° Вілейка
weather 12° Смаргонь
weather 17° Ашмяны
weather 10° Валожын
weather 17° Мядзел
weather 12° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
26.01.2016 12:49 ,

Аварыя ў Маладзечне: выязджалі заднім ходам і не бачылі адзін аднаго

Кіроўцу “Фольцваген-Гольф” выпісалі штраф за парушэнне правілаў манеўравання.

Здарэнне адбылося 23 студзеня а палове першай дня на паркоўцы каля аднаго з гандлёвых цэнтраў.

28-гадовы мужчына на “Фольксвагене-Гольфе” выязджаў заднім ходам са стаянкі. Справа ад яго ў гэты ж час выязджала  48-гадовая жанчына на “Фольксвагене-Пола”. У выніку машыны сутыкнуліся.

Супрацоўнікі міліцыі, якія прыбылі на месца здарэння, ацанілі механічныя пашкоджанні, высветлілі, хто вінаваты ў аварыі.

Кіроўцу аўто “Фольксваген-Гольф” выпісалі штраф за парушэнне правілаў манеўравання. Ён атрымаў адну базавую велічыню (210 тысяч рублёў).

Пра здарэнне расказаў дзяржаўтаінспектар Сяргей Бартош.

Аварыя ў Маладзечне: не трымаў належную дыстанцыю, таму наехаў на слуп

У Вілейцы шукаюць відавочцаў дарожна-транспартнага здарэння

Адразу падумалі, што салют – на Вілейшчыне згарэла лазня

У Івянцы сутыкнуліся “Таёта” і “Рэно”. Кіроўцу апошняй іншамаркі шпіталізавалі (Плюс парады ад ДАІ)

Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.            

Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце