weather 14° Маладзечна
weather 14° Вілейка
weather 15° Смаргонь
weather 14° Ашмяны
weather 15° Валожын
weather 14° Мядзел
weather 15° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
26.01.2016 18:39 ,

Новы экспрэс-маршрут уводзяць у Вілейцы

Па новым маршруце віляйчане будуць ехаць на новай маршрутцы.

У горадзе з 1 лютага збіраюцца запусціць новы экспрэс-маршрут нумар 7.

–  Яго ўводзяць для таго, каб разгрузіць паток пасажыраў ад мікрараёна “Паўночны”, – патлумачыла вядучы інжынер аддзела перавозак аўтапарка №5 Тамара Субач.

Абслугоўваць маршрут будзе новая “Газэль” на 18 месцаў. Яна будзе ездзіць  ад прыпынку “Вуліца Валынца” да басейна “Сатурн” па маршруце “тройкі”,  але па прамой – не будзе заязджаць на аўтавакзал, вуліцу Піліпа Орліка, СШ №5 і прыпынак “вуліца Ведаў”.

Экспрэс-маршрут №7 у горадзе пакуль будзе хадзіць па будных днях. Праехаць на “сямёрцы” абыдзецца ў 4 500 рублёў – білеты можна будзе набыць у кіроўцы.

Расклад рухі такі: ад басейна “Сатурн” –  у 6:45, 7:45, 11:35, 12:30, 16:10, 17:00

ад вуліцы Валынца – у 7:15, 8:05, 12:00, 13:00 16:35, 17:20.

З 1 лютага павышаюцца дапамогі на дзяцей да трох гадоў. Максімум на долар

Velcom з 1 лютага закрые 16 тарыфных планаў

Эканамісты пра тое, колькі будзе каштаваць долар і як стабілізаваць курс

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце