weather 23° Маладзечна
weather 23° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 23° Ашмяны
weather 20° Валожын
weather 23° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
26.01.2016 11:25 ,

У Івянцы сутыкнуліся “Таёта” і “Рэно”. Кіроўцу апошняй іншамаркі шпіталізавалі (Плюс парады ад ДАІ)

У сутыкненні паўдзельнічала “Таёта Пікнік”. Фота ілюстратыўнае.

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося каля дзевяці гадзін раніцы 25 студзеня на вуліцы 1 Мая ў Івянцы Валожынскага раёна.

Па папярэдняй версіі 34-гадовая кіроўца на аўтамабілі “Таёта Пікнік” няправільна выбрала бяспечную хуткасць руху, не справілася з кіраваннем і дапусціла занос машыны. Затым выехала на паласу сустрэчнага руху і сутыкнулася з аўтамабілем “Рэно Меган Сцэнік”, паведамілі ў Дзяржаўтаінспекцыі УУС аблвыканкама.

У выніку 53-гадовы кіроўца аўтамабіля “Рэно” з траўмамі шпіталізаваны. Кіроўца “Таёты” не пацярпела.

Па факце здарэння праводзяць праверку.

Кіроўцы, будзьце ўважлівыя

Умовы надвор’я спрыяюць утварэнню галалёду на дарогах. У бліжэйшыя суткі чакаецца дождж і мокры снег. У сувязі з чым, ДАІ Мінскай вобласці заклікае кіроўцаў да максімальнай увазе за рулём і асцярожнасці. Неабходна памятаць, што няправільна абраная хуткасць, парушэнне правілаў абгону, незахаванне дыстанцыі, асабліва ў такіх умовах надвор’я вядуць да здарэнняў.

Аварыя ў Маладзечне: не трымаў належную дыстанцыю, таму наехаў на слуп

У Вілейцы шукаюць відавочцаў дарожна-транспартнага здарэння

Адразу падумалі, што салют – на Вілейшчыне згарэла лазня

Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.

  Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце