weather 25° Маладзечна
weather 25° Вілейка
weather 28° Смаргонь
weather 25° Ашмяны
weather 26° Валожын
weather 25° Мядзел
weather 28° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
27.01.2016 13:56 ,

На Мядзельшчыне цягач з паўпрычэпам з'ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва (Фота)

Машына перакулілася.

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося пасля 18 гадзін  26 студзеня на аўтадарозе Полацк – Глыбокае – мяжа Літвы паблізу вёскі Швакшты Мядзельскага раёна.

У аварыю патрапіў цягач “Мэрсэдэс Бенц”  з паўпрычэпам. 

Па папярэдняй версіі, 59-гадовы кіроўца няправільна выбраў бяспечную хуткасць руху, у выніку не справіўся з кіраваннем. Цягач з’ехаў у кювет і ўрэзаўся ў прыдарожнае дрэва. Затым аўтамашына перакулілася, паведамілі ў ДАІ Мінскай вобласці.

Кіроўцу даставалі выратавальнікі пры дапамозе гідраўлічнага інструмента. Перавозілі на машыне 20 тон мукі, дадаюць у абласным ўпраўленні па надзвычайных сітуацыях.

Кіроўца з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, страсеннем галаўнога мозгу, пераломам шыйкі сцягна шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы.

Фота  mchs.gov.by

Фота mchs.gov.by

Аварыя ў Маладзечне: выязджалі заднім ходам і не бачылі адзін аднаго

У Івянцы сутыкнуліся “Таёта” і “Рэно”. Кіроўцу апошняй іншамаркі шпіталізавалі (Плюс парады ад ДАІ)

Аварыя ў Маладзечне: не трымаў належную дыстанцыю, таму наехаў на слуп


Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.
За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.

  Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце