weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 23° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 23° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 23° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
27.01.2016 14:18 ,

Найбольш за студзень на рынку ў Маладзечне патаннела свініна і шампіньёны (+рэцэпт стравы)

Фота: wday.ru.

Шампіньёны патаннелі на 23 тысячы рублёў, свініна патаннела на 20 тысяч рублёў.

Але на большасць прадуктаў цэны павялічыліся. Цана на селядзец паднялася на 7 000 рублёў, на скумбрыю халоднага вэнджання – на 3 000 рублёў, на мінтай – на 2 000 рублёў.

Мінтай за студзень даражэў двойчы: першы раз 20 студзеня з 39 800 рублёў да 40 600 рублёў, пасля 27 студзеня да 41 900 рублёў.

Зноў падаражэў алей, цана на яго паднялася на 1 500 рублёў. Нагадаем, што летась алей даражэў дзевяць разоў – зімой двойчы, а за лета і пачатак восені яшчэ сем разоў. У канцы года ён каштаваў 23 500 рублёў.

Сярод гародніны найбольш цана паднялася на часнок, ён падаражэў на 5 000 рублёў. Затое найбольш істотна патаннелі памідоры – на 12 000 рублёў. Сярод садавіны найбольш падрасла цана на вінаград – на 5 000 рублёў. Затое найбольш істотна патаннелі грушы – на 4 900 рублёў.

Найбольш стабільнымі таварамі, цэны на якія не мяняюцца, застаюцца сялянскія прадукты (малако, масла, тварог, сала, яйкі, мёд), а таксама крупы (грэчка, рыс).

Цэны на прадукты, якія патаннелі на рынку

Прадукт

Цана 5.01

Цана 27.01

На колькі патаннеў прадукт

Свініна,1 кг

90 000

70 000

20 000

Мандарыны,1 кг

27 500

27 000

500

Буракі,1 кг

6 000

5 500

500

Памідоры,1 кг

42 000

30 000

12 000

Агуркі,1 кг

36 900

35 000

1 900

Перац,1 кг

48 900

50 000

1 100

Шампіньёны,1 кг

63 000

40 000

23 000

Яблыкі,1 кг

14 500

13 900

600

Грушы,1 кг

29 900

25 000

4 900

Цэны на прадукты, якія падаражэлі на рынку

Прадукт

Цана 5.01

Цана 27.01

На колькі падаражэў прадукт

Мінтай,1 кг

39 900

41 900

2 000

Селядзец,1 кг

45 000

52 000

7 000

Скумбрыя х/в,1 кг

135 000

138 000

3 000

Яйкі

14 000

15 000

1000

Алей “Дзіўны”,1 л

23 500

25 000

1 500

Часнок,1 кг

49 500

54 500

5 000

Капуста,1 кг

4 000

5 500

1 500

Лімоны,1 кг

35 000

36 900

1 900

Апельсіны,1 кг

25 000

27 500

2 500

Ківі,1 кг

29 000

30 000

1 000

Перац,1 кг

48 900

50 000

1 100

Вінаград,1 кг

31 500

36 500

5 000

Хурма,1 кг

27 500

28 500

1 000

Грэчневыя катлеты

Інгрэдыенты: грэчка вараная (1 шклянка), яйка (2-3 штукі), сыр (100 грамаў), цыбуля (1 штука), масла (50 грамаў), соль, перац.

Спосаб прыгатавання: цыбулю абсмажыць на масле, сыр надзерці на тарцы, змяшаць вараную грэчку, цыбулю, сыр, убіць яйка, пасаліць, паперчыць. З атрыманага фаршу сфарміраваць катлеты, укачаць іх у муку (рабіць гэта трэба акуратна, бо могуць разваліцца), абсмажыць з абодвух бакоў.

Яны смачныя і гарачыя, і халодныя.

Новы экспрэс-маршрут уводзяць у Вілейцы

З 1 лютага павышаюцца дапамогі на дзяцей да трох гадоў. Максімум на долар

Velcom з 1 лютага закрые 16 тарыфных планаў

Эканамісты пра тое, колькі будзе каштаваць долар і як стабілізаваць курс

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце