27.01.2016 15:51
,
Наколькі адліга прыйшла ў Беларусь

Адліга прыйшла надоўга.
Надвор'е з адлігай у Беларусі захаваецца на працяглы перыяд. Пра гэта паведаміла галоўны сіноптык Святлана Рыбакова.
“У бліжэйшы тыдзень захаваецца няўстойлівае адліжнае надвор’е, сырое і ветранае. Атлантыка будзе прыносіць новыя порцыі цёплага паветра. У наступныя суткі чакаюцца ападкі ў выглядзе дажджу, а затым – дажджу і мокрага снегу. Таксама магчымы туманы і галалёдныя з’явы. На жаль, такое надвор’е захаваецца на працяглы перыяд, і тая зімовая казка, якая месяц нас цешыла, сышла ў мінулае”, — адзначыла галоўны сіноптык.
Плануюць скараціць “дэкрэтны” адпачынак. Шукаем плюсы і мінусы разам з псіхолагам і доктарам
Эксперты: будаўніцтва свінакомплекса каля Соўлава не адпавядае патрабаванням заканадаўства
Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!



