weather 19° Маладзечна
weather 19° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 19° Ашмяны
weather 20° Валожын
weather 19° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3176
1 долар 1.996
100 рас.руб. 3.1527
28.01.2016 13:14 ,

Адпачываем на выхадных. Кіно: падбярыце фільм пад свой душэўны стан

На гэтым тыдні кінатэатры прапануюць прэм’еры студзеня, таму гледачы маюць магчымасць паглядзець тое, што яшчэ не паспелі. Галоўнае, каб кіно адпавядала і вашаму настрою, і вашай кампаніі.

Тры выдатныя карціны ідэальна ўпішуцца для адпачынку з дзецьмі ці паходу ў кіно ўсёй сям’ёй.

Звадзіце ў кіно дзяцей

Дзетак ад самага маленькага ўзросту захопіць яскравы і вясёлы мультфільм “Кунг Фу Панда 3”. У ім ёсць павучальныя тэмы, ён знаёміць з азіяцкай культурай, а баявыя сцэны захапляюць гледача. Гумар зразумелы і мяккі – таму можаце браць і свайго дашкольніка, і атрымліваць асалоду самі.

Кадр з фільма. Фота wallpapershome.ru.

Кадр з фільма. Фота wallpapershome.ru.

Калі выбіраецеся ў кіно ўсёй сям’ёй, абірайце расійскі мульцік “Іван Царэвіч і Шэры Воўк 3”. Тут і інтрыгуючыя прыгоды, і яркая карцінка, а гумар часам накіраваны не столькі на дзяцей, колькі на іх бацькоў.

Для паходу з дзецьмі пераходнага ўзросту варта спыніць выбар на фільме пра савецкае дзяцінства “Маё піянерскае 2”. Бацькі пранікнуцца антуражам свайго дзяцінства, а дзеці ўбачаць узор узаемаадносінаў аднагодак.

Для спаткання

Тут выбар залежыць ад таго, якія эмоцыі вы хацелі б перажыць разам і наколькі даўно знаёмыя. Калі нядаўна, абірайце пазітыўную музычную камедыю “Галасы вялікай краіны”

Кадр з фільма. Фота kino-news.net.ua.

Кадр з фільма. Фота kino-news.net.ua.

Для тых пар, якім хочацца больш вострых эмоцый, варта абраць фільмы, дзе мадэлюецца гульня са смерцю. Такія фільмы вучаць цаніць кожнае імгненне, а вы, вядома, не супраць, каб ваша спатканне трапіла ў гэты спіс. Таму абірайце постапакаліптычны блокбастар “5-я хваля” ці антыутапічную фантастыку “Мафія: Гульня на выжыванне”.

Кадр з фільма. Фота onfillm.ru.

Кадр з фільма. Фота onfillm.ru.

Калі ў вас душэўная рана

Тут у вас два шляхі. Для тых, у каго “ўсё закончанае” і для тых, хто “верыць у другі шанец”.

Убачыўшы, як Леанарда ды Капрыё хаваецца ад холаду ў трупе свайго каня, вы яўна зразумееце, што вашы праблемы – не горшае, што можа быць. Таму на крайняй стадыі душэўных перажыванняў схадзіце на шэдэўральную карціну “Выжыўшы”. І зачыніце дзверы, з якіх ідзе балючы холад.

Кадр з фільма. Фота cinemafia.ru.

Кадр з фільма. Фота cinemafia.ru.

А вось расійская камедыя “Статус: Свабодны” распавядае, як моцна хочацца вярнуць тое страчанае, што складана адпусціць. Што з гэтага атрымалася ў героя, вы ўбачыце ў кіно, а што атрымаецца ў вас – толькі ў вашых руках.

Падрабязней апісанне гэтых фільмаў чытайце ў папярэдніх выпусках “Афішы ад “РГ”:

Адпачываем на выхадных. Напярэдадні Дня закаханых – як вярнуць каханне, якое знікае

Адпачываем на выхадных. Кіно: настальгія па савецкім дзяцінстве ці як выжыць у апакаліпсе

Адпачываем на выхадных. Кіно: вы гатовы выжыць для помсты ці рызыкнуць жыццём і адгадаць, хто мафія?

Тут глядзіце рэпертуар у кінатэатрах і тэатрах на наступны тыдзень.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце