weather 23° Маладзечна
weather 23° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 23° Ашмяны
weather 20° Валожын
weather 23° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
28.01.2016 10:56 ,

“Міньёны” ці “Зорныя войны: Абуджэнне сілы” – які фільм летась стаў самым папулярным у вілейскім пракаце (Топ-10 фільмаў)

Што больш папулярна: “Міньёны” ці “Зорныя войны”.

Маленькія свавольнікі сабралі ля экрана нашмат больш гледачоў, чым фантастычныя героі, стрытрэйсеры і дыназаўры.

Дзясятка самых папулярных фільмаў, што паказвалі ў кінатэатры “Мір” летась, выглядае так:

1. “Міньёны” (832 гледачы)

2.  “Зорныя войны: Абуджэнне сілы”(488)

3. “Фарсаж-7”(431)

4. “Сёмы сын” (430)

5. “Свет Юрскага перыяду”(426)

6. “Тры багатыры. Ход канём”(371)                                                                                                                    

7. “50 адценняў шэрага” (368)

8. “Мы, браты…” (Беларусь) (351)

9. “Мсціўцы. Эра Альтрона” (255)

10. “Узыходжанне Юпітар” (186).

Фота youtube.com.

Фота youtube.com.

Фільмам патрэбныя рэклама і знаёмыя героі

– Наведвальнасць фільма ў многім залежыць ад рэкламы, – кажа выканальніца абавязкаў начальніка аддзела па кінавідэабслугоўванні насельніцтва Вілейскага раёна Алена Батурына. – Людзі ўбачаць рэкламу фільма ў інтэрнэце, на тэлебачанні і афішах у горадзе і прыходзяць у кінатэатр. Ужо загадзя пачынаюць цікавіцца, калі ў нас яго будуць паказваць. Адыгрывае ролю і тое, калі ў фільме ці анімацыі ўжо знаёмыя героі, што палюбіліся.

На стужкі “50 адценняў шэрага” і “Зорныя войны: Абуджэнне сілы” ўстройвалі папярэдні продаж білетаў – такая была цікавасць.

– На мой погляд, цікавасць віляйчан да наведвання кінатэатра ўзрастае, – дадае Алена Батурына. –  Калі кінатэатр аснашчаны сучасным абсталяваннем, як у Вілейцы, тады і людзі хочуць яго наведаць і культурна адпачыць.

Заўсёды папулярнасцю карыстаюцца фільмы і анімацыя для сямейнага прагляду: тыя ж “Міньёны” ці “Тры  багатыры. Ход канём”, “Захавальнікі Месяца”, “Губка Боб”, “Монстры на канікулах 2”, “Галаваломка”.

Дзіцячыя сеансы асабліва запатрабаваныя. Дзеці і падлеткі ахвотна наведваюць “Мір”, падкрэслівае Алена Батурына. Некаторыя, ідучы са школы, завітваюць, бяруць рэкламныя ўлёткі паглядзець – што з новага будзе ісці ў кінатэатры.

Рэпертуар на 29 студзеня – 4 лютага ў кінатэатрах Маладзечна і Вілейкі, рэпертуар тэатраў

У Вілейцы адкрылася выстава, што нагадае пра лета (Фота)

Галіна Буркевіч: Як я з апавяшчальнікам ваявала

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце