weather 5° Маладзечна
weather 5° Вілейка
weather 6° Смаргонь
weather 5° Ашмяны
weather 6° Валожын
weather 5° Мядзел
weather 6° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4197
1 долар 2.0988
100 рас.руб. 3.2132
28.01.2016 11:21 ,

Плэй-оф: у Маладзечна шанцы мінімальныя

Гулец маладзечнаскага “Дынама” Вадзім Кляўза, злева, і хакеіст з мінскага “Юнацтва” Максім Перфеявец падчас матча.

На гэтым тыдні стартуе апошні круг барацьбы ў мацнейшай шасцёрцы рэгулярнага чэмпіянату краіны. Становішча ў турнірнай табліцы кардынальным чынам ужо не зменіцца.

Каманды змагаюцца за найбольш выгадныя пазіцыі перад гульнямі на выбыванне (плэй-оф). Па-першае, хочуць патрапіць на сапернікаў меншай складанасці. Па-другое, хочуць атрымаць прыярытэт па колькасці дамашніх паядынкаў.

Турнірная табліца па стану на 26 студзеня

 

Каманды

Ачкі

1.     

Шахцёр (Салігорск)

82

2.     

Юнацтва (Мінск)

79

3.     

Гомель

74

4.     

Нёман (Гродна)

68

5.     

Дынама (Маладзечна)

59

6.     

Металург (Жлобін)

52

Найбольш цікавая барацьба разгортваецца за першы радок паміж салігорскім “Шахцёрам” і сталічным “Юнацтвам”. Магчыма, справа вырашыцца толькі ў апошнім туры. Пэўныя практычныя шанцы ўзняцца на ­адзін радок уверх мае “Гомель”. Шанцы ж астатніх камандаў узняцца хаця б на радок уверх маларэальныя. Тычыцца гэта і нашага “Дынама” (Маладзечна). Апярэдзіць у табліцы гро­дзенскі “Нёман” вельмі складана, лепей сачыць за тым, каб не падпусціць да сябе жлобінскі “Металург”.

Калі б рэгулярны чэмпіянат завяршаўся сёння, то ў чвэрцьфінале гульняў на выбыванне, якія пройдуць да чатырох перамог аднаго з сапернікаў, маладзечанская каманда патрапіла б на гродзенскую, прычым менавіта сапернік меў бы прыярытэт па колькасці дамашніх паядынкаў.

Разам з канкрэтнымі чэмпіянатнымі задачамі даволі паспяхова маладзечанская каманда выконвае яшчэ адну сваю місію, фарм-клу­баў­скую, у дачыненні да сталічнага “Дынама”, якое выступае ў Кантынентальнай хакейнай лізе. Наш галоўны трэнер Дзмітры Краўчанка ад лістапада працуе памочнікам на трэнерскім мосціку мінчан ва ўсіх іх матчах. Гэта тычыцца не толькі дамашніх паядынкаў, але і далёкіх выездаў, якія доў­жацца больш за ты­дзень. Па сутнасці, у апошнія месяцы мала­дзечанскім складам кіруе таксама дасведчаны спецыяліст Аляксей Гіро.

Пастаянна адбываецца ратацыя хакеістаў. У форме маладзечанцаў па розных прычынах некалькі матчаў правялі вядомыя гульцы мінскага “Дынама” Андрэй Міхалёў, Артур Гаўрус, Яўген Нагачоў.

 

1.     

Каманды

Шахцёр (Салігорск)

Ачкі

82

2.     

Юнацтва (Мінск)

79

3.     

Гомель

74

4.     

Нёман (Гродна)

68

5.     

Дынама (Маладзечна)

59

6.     

Металург (Жлобін)

52

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце