У Смаргонскім раёне падлетак выпаў з аўтобуса. Кіроўцу, які дапусціў гэта, асудзілі

Фота: з сайта all-pix.com.
10-гадовы хлопчык не ўтрымаўся ў аўтобусе і выпаў на праезную частку. У выніку падзення ён атрымаў цяжкія траўмы галавы.
У ходзе расследавання было ўстаноўлена, што кіроўца быў цвярозы, але парушыў шэраг патрабаванняў Правілаў дарожнага руху. У прыватнасці, абавязак гарантаваць бяспечныя ўмовы перавозкі пасажыраў, ажыццяўляць пасадку і высадку пасажыраў толькі пасля поўнага прыпынку транспартнага сродку, а пачынаць рух – толькі з зачыненымі дзвярыма і не адчыняць іх да поўнага прыпынку, паведамляе«Гродзенская праўда».
Кіроўцу аўтобуса прызначана пакаранне ў выглядзе двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу і пазбаўлення права кіраваць транспартнымі сродкамі на 5 гадоў.
Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б.
Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.
У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.
За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.
Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.
Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731



