weather 20° Маладзечна
weather 20° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 20° Ашмяны
weather 22° Валожын
weather 20° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.2898
1 долар 1.9706
100 рас.руб. 3.1632
28.01.2016 16:58 ,

Вілейскія скрыпачы сталі лаўрэатамі абласнога конкурсу ў Заслаўі

На здымку: Карына Мазалеўская, Святлана Ражко, Аль-Хлейфат Амраан і Яна Мучынская.

Свята музыкі “Заслаўе-2016”  адбылося 22 студзеня. Праходзіла яно ў 16-ы раз.

У межах свята праходзіў абласны конкурс юных выканаўцаў на струнных смычковых інструментах “Заслаўскі сшытак”. Удзельнічалі ў ім выхаванцы дзіцячых школ мастацтваў Міншчыны, якія выконвалі творы беларускіх кампазітараў.

На конкурсе вызначыліся навучэнцы Вілейскай дзіцячай школы мастацтваў.  Яна Мучынская атрымала Дыплом лаўрэата першай ступені, Аль-Хлейфат Амраан – другой ступені. Рыхтавалі пераможцаў Таццяна Жук і Святлана Ражко.

–  Мы вельмі рады гэтай перамозе! – падзялілася Таццяна Жук. – Спадабалася арганізацыя конкурсу. Дыпломы і падарункі дзецям ўручаў народны артыст Беларусі прафесар Міхаіл Фінберг. Дзеці паслухалі выдатны канцэрт з твораў беларускай класікі.

Дыплом лаўрэата трэцяй ступені заваявала яшчэ адна выхаванка Таццяны Жук – Карына Мазалеўская. Яна пяць месяцаў таму пераехала з Вілейкі ў Лебедзева на Маладзечаншчыне, і цяпер займаецца ў Лебядзеўскай дзіцячай школе мастацтваў. На конкурсе Карына выконвала твор, які рыхтавала, калі яшчэ вучылася ў Вілейцы.

Адпачываем на выхадных. Кіно: падбярыце фільм пад свой душэўны стан

“Міньёны” ці “Зорныя войны: Абуджэнне сілы” – які фільм летась стаў самым папулярным у вілейскім пракаце (Топ-10 фільмаў)

Рэпертуар на 29 студзеня – 4 лютага ў кінатэатрах Маладзечна і Вілейкі, рэпертуар тэатраў

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце