weather 20° Маладзечна
weather 20° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 20° Ашмяны
weather 23° Валожын
weather 20° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
28.01.2016 17:14 ,

Выстаўлены на продаж акцыі двух прадпрыемстваў у рэгіёне – адно на Маладзечаншчыне, другое – у Ашмянах

Акцыі прадпрыемстваў можна набыць на аўкцыёне.

Дзяржаўны камітэт па маёмасці апублікаваў спіс прадпрыемстваў і адкрытых акцыянерных таварыстваў, акцыі якіх можна набыць на аўкцыёне.

Калі акцыі набываюцца па конкурсе, пакупнікі павінны скласці конкурсныя прапановы, якія ўтрымліваць прапановы па цане за акцыі.

У спісе 56 арганізацый, сярод іх дзве ў рэгіёне – ААТ “Беразінскае” на Маладзечаншчыне і ААТ “Белкава” ў Ашмянах. Іх можна набыць праз конкурс.

На развіццё лесанарыхтоўчага прадпрыемства трэба 61 мільярд рублёў

ААТ “Беразінскае” займаецца лесанарыхтоўкай, распілоўваннем і струганнем драўніны, вытворчасцю вырабаў; аказвае паслугі, звязаныя з лесаводствам.

Пакупнік акцый абавязаны на працягу трох гадоў з дня заключэнне дамовы куплі-продажу ўнесці грошы ва ўстаўны фонд таварыства ў памеры не менш за 61 мільярд рублёў. Грошы будуць накіраваныя на развіццё таварыства ў адпаведнасці з бізнес-планам. У яго ўваходзіць будаўніцтва цэха па вытворчасці дэталяў машынабудавання і тавараў народнага спажывання; на мадэрнізацыю машынабудаўнічай вытворчасці.

Таксама на працягу трох гадоў з дня заключэння дамовы куплі-продажу пакупнік акцый не павінны скараціць колькасць працоўных месцаў, яму трэба захаваць сацыяльныя гарантыі работнікам, узровень сярэднемесячнага заробку не ніжэйшы за той, які склаўся ў галіне; не мяняць профіль таварыства.

На развіццё ААТ “Белкава” трэба не менш за адзін мільён еўра

ААТ “Белкава” займаецца перапрацоўкай і вытворчасцю сыпучых харчовых прадуктаў, спецый, арэхаў, насення сланечніку, чаю.

Пакупнік акцый павінны на працягу года з дня заключэння дамовы куплі-продажы ўнесці ва ўстаўны фонд таварыства грошы ў памеры, роўным не менш за адзін мільён еўра па курсу Нацбанка на дату ўнясення. Гэтыя грошы будуць накіраваныя на мадэрнізацыю вытворчасці.

Пакупнік акцый абавязаны на працягу трох гадоў з дня заключэння дамовы пакінуць ранейшую колькасць працоўных месцаў, сацыяльныя гарантыі для работнікаў.

Паводле дзяржаўнага камітэта па маёмасці.

Спіс прадпрыемстваў, акцыі якіх прадаюць, можна спампаваць тут.

Новы гаспадар “Маладзечнапіва” можа замяніць піва на сідр

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце