weather -9° Маладзечна
weather -9° Вілейка
weather -7° Смаргонь
weather -9° Ашмяны
weather -9° Валожын
weather -9° Мядзел
weather -7° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4287
1 долар 2.1411
100 рас.руб. 3.2684
29.01.2016 15:49 ,

Міліцыянеры на лыжні, міні-футбол у рэгіёне – падборка спартыўных навін з Маладзечна, Смаргоні, Мядзела, Вілейкі, Ашмянаў, Астраўца

На лыжні спаборнічалі міліцыянеры.

У матчы чэмпіянату Гродзенскай вобласці па міні-футболе 23 студзеня сышліся каманды рэгіёна: “Ашмяны” прымалі смаргонскую “Вілію”.

Першым тайм прайшоў у барацьбе: ашмянцы саступілі ў ім з мінімальным лікам 1:2.

– Яны ўмацаваліся чацвёркай футбалістаў ФК “Ашмяны”, які ў мінулым сезоне гуляў у другой лізе чэмпіянату Беларусі па футболе, – тлумачыць гулец “Віліі” Віталь Будай. – У першым тайме нядрэнна нам супрацьстаялі, нават выйгравалі 1:0. Але ў другім тайме мы прыбавілі і забілі сем мячоў.

Канчатковы вынік 9:1 на карысць “Віліі”. Лепшым гульцом у “Ашмянах” прызналі Дзмітрыя Купнеўскага, а ў “Віліі” – Захара Захарэвіча.

 – Я б прызнаў лепшым і нашага варатара, – дадае Віталь.

“Навагрудак” дома абыграў “Меліяратар” з Астраўца 15:7.

У групе “Поўнач” “Вілія” ідзе на другім месцы. Каманда скараціла адставанне ад лідара, “Легенды” з Іўя, да трох ачкоў. “Ашмяны” займаюць трэцяе месца, “Меліяратар”  апусціўся на пятае месца.

Захар Захарэвіч з “Віліі”  займае трэцяе месцы ў спісе бамбардзіраў чэмпіянату. На яго рахунку 17 галоў.

Маладзечанцы выйшлі ў фінал Кубка вобласці па міні-футболе сярод ветэранаў

Прайшлі папярэднія гульні Кубка Мінскай вобласці па міні-футболе сярод ветэранаў. Прадстаўнікі рэгіёна гулялі ў Маладзечне 23 студзеня.

Маладзечанцы пераканаўча выйгралі ў вілейскай каманды – лік у матчы 9:1.

– Маладзечанцы аказаліся мацнейшыя. Каб наш варатар не выручаў, то маглі б і болей галоў прапусціць, – расказаў прадстаўнік вілейскай каманды Ігар Шабан

Камандзе з Клецка з-за няяўкі залічылі тэхнічныя паражэнні 0:3. 

Маладзечанцы выйшлі ў фінальную частку спаборніцтваў, дзе пазмагаюцца з пераможцамі яшчэ чатырох груп. 

У Мядзеле працягваецца чэмпіянат раёна па міні-футболе

27 студзеня працягнуліся гульні чэмпіянату Мядзельскага раёна па міні-футболе. Каманда “ІП Мядзел” выйграла 6:2 ў “Юнацтва”.

Каманда райвыканкама прайграла 1:3 “Спадарожніку”.

– Гульня была роўная. Момантаў хапала ў абедзвюх камандаў, але больш галоў забілі гульцы “Спадарожніка”, – расказаў дырэктар фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Андрэй Русак.

 Міліцыянеры вобласці спаборнічалі на лыжні

Фота uvd-mo.gov.by

Фота uvd-mo.gov.by

На лыжна-біятлоннай базе “Заечая паляна” ў Лагойскім раёне прайшоў чэмпіянат Упраўлення унутраных спраў Мінаблвыканкама па лыжных гонках. Прынялі ўдзел больш за сто ўдзельнікаў з 25 камандаў.

Чэмпіянат праходзіў у чатыры этапы: забегі на дыстанцыю 1500 метраў у жанчын, 1500 і 3000 метраў у мужчын розных узроставых груп.

Сярод лепшых ёсць нашы землякі. У мужчын у групе ад сарака год пацвердзіў сваё майстэрства намеснік начальніка Радашкавіцкага АМ Маладзечанскага РАУС Віктар Грыцкевіч.  Трэцяе месца заняў камандзір аддзялення ППСМ Вілейскага РАУС Міхаіл Качан.

Паводле УУС Мінаблвыканкама.

Плэй-оф: у Маладзечна шанцы мінімальныя

Пройдзе турнір памяці маладога вілейскага міліцыянера, які трагічна загінуў год таму

Каманды Вілейшчыны разыгралі “Калядны кубак” па валейболе (Фота пераможцаў)

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце