weather 10° Маладзечна
weather 10° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 10° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 10° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
29.01.2016 14:16 ,

“Падаль, ідзі па віно!”. Пасля такіх слоў у Валожынскім раёне жонка забіла мужа сякерай

Фота: з сайта odin-moy-den.livejournal.com.

Трагедыя адбылася ў Івянцы 12 студзеня.

У “хуткую” пазваніла жанчына з паведамленнем, што яе мужу блага.

Аднак, калі дактары прыехалі на месца здарэння, убачылі, што мужчына-пенсіянер ужо не жывы. І ў яго на галаве шматлікія раны.

У забойстве  западозрылі жонку. Жанчына спачатку не прызнавалася ў тым, што яна забіла мужа.

Толькі на наступны дзень пасля затрымання расказала, што ж здарылася 12 студзеня.

Муж і жонка разам злоўжывалі спіртнымі напоямі. З раніцы мужчына пачаў абражаць жонку словамі: “ Падаль, ідзі па віно”.

Жанчына пайшла на двор секчы дровы. Калі ўбачыла, што муж ідзе да яе, ударыла яго сякерай па галаве.

Сама спужалася і нават не адразу выклікала “хуткую дапамогу”.

Цяпер жанчыну чакае медыцынская экспертыза, якая павінна даць заключэнне, ці была жанчына ў стане афекту, калі забівала мужа.

Пры гэтым аднавяскоўцы кажуць, што самі стараліся не чапаць гэтую жанчыну, бо яна была запальчывая. За самую дробную заўвагу магла накрычаць, абразіць.

Калі экспертыза прызнае, што жанчына цалкам ўсведамляла, што робіць, ёй пагражае ад 6 да 15 гадоў зняволення.

Пра гэты выпадак расказала старшы следчы Валожынскага райаддзела СК Юлія Селятыцкая.

Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.

  Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731


Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце