weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 19° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.312
1 долар 1.9886
100 рас.руб. 3.1609
29.01.2016 11:14 ,

У Мядзеле сужытніца ўдарыла мужчыну нажом у грудзі – той у рэанімацыі

Жанчына ўзялася за нож.

У гадзіну ночы 29 студзеня ў міліцыю паступіла паведамленне з Мядзельскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Туды шпіталізавалі 37-гадовага жыхара Мядзела з раненнем бакавой паверхні грудной клеткі.

Мужчына пражывае разам з 30-гадовай сужытніцай, яны здымаюць пакой ў райцэнтры. Калі мядзельчанін прыйшоў з працы дадому, жанчына была нападпітку. З-за чаго, мяркуюць, і ўзнікла сварка. У выніку жанчына ўдарыла мужчыну нажом у грудзі, прычыніла яму пранікальнае раненне, расказаў намеснік начальніка Мядзельскага райаддзела Следчага камітэта Міхаіл Сакалдынскі.

Узбудзілі крымінальную справа за наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Вядзецца следства. Жанчыну затрымалі.

Мужчыну шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне.

У Смаргонскім раёне падлетак выпаў з аўтобуса. Кіроўцу, які дапусціў гэта, асудзілі

На Мядзельшчыне цягач з паўпрычэпам з’ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва (Фота)

Аварыя ў Маладзечне: выязджалі заднім ходам і не бачылі адзін аднаго

Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.

  Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце